Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арышты і збіццё журналістаў у Беларусі
19:08, 27/03/2006

41 журналіст быў затрыманы ў Менску падчас акцыяў пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Арыштаваныя журналісты вядучых беларускіх выданняў Андрэй Дынько, Вадзім Александровіч, Вадзім Казначэеў, а таксама асуджаныя на суткі -- журналістка польскага выданьня "Gazeta Wyborcza" Вераніка Самаліньска, журналісты грамадзкага тэлебачаньня Грузіі Георгій Лагідзэ і Ніно Гіоргабіані, расейскія журналісты Аляксандр Падрабінек, Алег Казлоўскі і Эдуард Глезін Глезін, канадзкі журналіст Левуа Фрэдэрык. Зьбіты журналіст амерыканскага выданьня “Wall street journal” Алан Каллісан.

Спіс журналістаў, якія пацярпелі, былі затрыманыя альбо прыцягнутыя да адміністратыўнай адказнасці з 14 да 27 сакавіка (інфармацыя абноўленая ў 17.30)
1. Александровіч Вадзім ("Белорусы и рынок", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.
2. Банцар Ігар ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
3. Ваніна Тацяна (сябра БАЖ). 27 сакавіка мае быць суд. Вынікаў пакуль няма. Затрыманая ў ноч з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.
4. Васількоў Віталь ("Нямецкая хваля", Магілёў). Арыштаваны на 7 сутак 23 сакавіка.
5. Гердзій Мікалай ("Вольны горад, Крычаў). Быў асуджаны на 2 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
6. Дземчанка Вольга (Газета "Однако", Мінск). Штраф у памеры 20 базавых велічыняў 21 сакавіка.
7. Дынько Андрэй ("Наша ніва", Мінск). Асуджаны на 10 сутак арышту 22 сакавіка.
8. Казначэеў Вадзім (вольны журналіст). Асуджаны на 10 сутак 27 сакавіка. Затрыманы ў ноч з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы.
9. Кастэнка Дар’я(вольная журналістка, супрацоўнічала з часопісам “Асвета і адукацыя”, аўтарка “Сакавіцкіх дзённікаў” у LiveJournal (http://bullochka.livejournal.com/186406.html). Асуджаная на 10 сутак арышту 27 сакавіка.
10. Лаўроўская Ірына ("Брестсткий курьер"). Аштрафаваная на 2 базавыя велічыні 23 сакавіка.
11. Лукашэвіч Алена (вольны журналіст). 23 сакавіка аштрафаваная судом на 2 базавыя велічыні.
12. Лява Арцём (штатны супрацоўнік "Нашай нівы", фотарэдактар). Арыштаваны на 15 сутак 24 сакавіка.
13. Мажэйка Павел (прэсавы сакратар А. Мілінкевіча). Затрыманы 25 сакавіка ў Мінску. У той жа дзень адпушчаны.
14. Няроўны Сяргей ("Вольны горад", Крычаў). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
15. Пачобут Андрэй ("Magazyn polski na uchodzstwie", Гродна). Быў асуджаны на 10 сутак арышту 14 сакавіка. Выйшаў на волю 24 сакавіка. У той жа дзень была спроба паўторнага затрымання.
16. Пісальнік Анджэй ("Glos znad Niemna na uchodzstwie", Гродна). Асуджаны на 12 сутак арышту 21 сакавіка. Затрыманне адбылося ў дзень выхаду журналіста на волю пасля адбывання 5-і сутак папярэдняга адміністратыўнага арышту (суд быў 15 сакавіка).
17. Радс Аляксей (Інтэрнэт-рэсурс forum.grodno.net, Гродна). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
18. Роман Іван (Пазаштатны кар-т "Салідарнасці", Гродна). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка "за хуліганства". 20-га сакавіка быў аштрафаваны на 2 базавыя велічыні судом у Лідзе.
19. Салаш Сяргей (журналіст барысаўскай газеты "Offside", актывіст штабу А. Мілінкевіча). Асуджаны на 13 сутак арышту 23 сакавіка.
20. Салей Аляксей (інтэрнэт-сайт “Пагоня”, Гродна). Асуджаны на 6 сутак арышту 27 сакавіка.
21. Снітко Таццяна (пазаштатны карэспандэнт "Нашай нівы", карэспандэнт расійскага праваабарончага інфармацыйнага агенцтва "ПРИМА-News"). Затрыманая ўначы з 23 на 24 на Кастрычніцкай плошчы. 27 сакавіка аштрафаваная.
22. Тарас Антон (вольны журналіст). 23 сакавіка арыштаваны на 11 сутак.
23. Шантаровіч Андрэй ("Местная газета", Ваўкавыск). Быў асуджаны на 3 сутак 18 сакавіка. (Адбыў пакаранне, выйшаў на волю).
24. Шчукін Валеры ("Народная воля", Віцебск). Затрыманы ўвечары 24 сакавіка. 27 сакавіка адпусцілі на волю да суда (суд – 31 сакавіка). За дзень да гэтага, 23 сакавіка, выйшаў на волю пасля 7 сутак арышту.
25. Шэін Аляксей (прэс-група А. Мілінкевіча, Мінск). Асуджаны на 5 сутак арышту 20 сакавіка.
26. Чавусаў Юры (журналіст інтэрнэт-парталу Асамблеі няўрадавых арганізацый, аўтар часопісаў "Палітычная сфера", "ARCHE"). Асуджаны на 10 сутак арышту 21 сакавіка.
27. Чарняўка Ірына (інтэрнэт-рэсурс www.euramost.org, Гродна). Была затрыманая міліцыяй увечары 24 сакавіка па дарозе не вакзал. Адпушчаная ў той жа дзень.
28. Ярашук Віктар ("Мясцовы час", Пінск). Асуджаны на 6 сутак 23 сакавіка. Гэта - паўторнае пакаранне: 15 сакавіка таксама быў арыштаваны на 5 сутак (выйшаў на волю 20 сакавіка).
Замежныя журналісты:
29. Гіоргабіані Ніно (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Асуджаная на 5 сутак арышту 27 сакавіка.
30. Глезін Эдуард (“Правое дело”, Расія). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
31. Гурневіч Дзмітрый (Пазаштатны карэспандэнт Радыё "Polonia", Польшча). Асуджаны на 10 сутак 21 сакавіка.
32. Каллісан Алан (“Wall street journal”, ЗША). Пацярпеў пад час акцыі 25 сакавіка ў Мінску.
33. Казлоўскі Алег (“Правое дело”, Расія). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
34. Лагідзэ Георгій (Грамадскае тэлебачанне Грузіі). Асуджаны на 15 сутак арышту 27 сакавіка.
35. Левуа Фрэдэрык (канадскі журналіст, працаваў без акрэдытацыі). Асуджаны на 15 сутак арышту 24 сакавіка.
36. Любка Андрэй ("Карпацкі голас", Украіна). Асуджаны на 15 сутак 22 сакавіка.
37. Мілё Ларэн (журналістка французскай газеты “Ліберасьён”). Была затрыманая на Кастрычніцкай плошчы ўвечары 24 сакавіка, але пасля адпушчаная.
38. Падрабінек Аляксандр (галоўны рэдактар расійскага інфармацыйнага агенцтва "ПРИМА-News"). Асуджаны на 15 сутак 27 сакавіка.
39. Самаліньска Вераніка (Gazeta Wyborcza, Польшча). Асуджаная на 10 сутак арышту 27 сакавіка.
40. Шарамет Павел (“Первый канал”, Расія). Затрыманы 25 сакавіка ў Мінску. З вечара 25 сакавіка да 13.00 27 сакавіка быў на Акрэсціна. 27 сакавіка адпушчаны на волю з умовай – пакінуць Беларусь напрацягу 24 гадзін.

Апраўданыя:

41. Серабро Сяржук ("Витебский курьер", Віцебск). Пакуль што - адзіны выпадак, калі суд апраўдаў журналіста, прызнаўшы, што ён выконваў прафесійныя абавязкі.

Падрыхтавана прэс-службай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў "


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: