Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грузінскіх тэлежурналістаў асудзілі на 5 і на 15 сутак
16:01, 27/03/2006

27 сакавіка суд Савецкага раёна асудзіў на 5 сутак арышту журналістку Грамадскага тэлебачання Грузіі Ніно Гіоргабіані і на 15 сутак – аператара Георгія Лагідзэ.

Іх затрымалі ў Мінску 24 сакавіка каля будынку суда, дзе яны бралі інтэрв`ю ў людзей, чыіх блізкіх затрымалі на Кастрычніцкай плошчы. Пасля затрымання яны змаглі звязацца з кіраўніцтвам тэлебачання па тэлефоне і распавесці, што да іх падышлі “супрацоўнікі службы бяспекі” і папрасілі прад’явіць дакументы аб рэгістрацыі. Нягледзячы на наяўнасць усіх патрэбных дакументаў, журналістаў усё роўна затрымалі “ для высвятлення сітуацыі”. Потым іх тэлефоны перасталі адказваць. Па інфармацыі БАЖ, яны ўтрымліваліся ў спецпрымальніку на Акрэсціна.

Напрацягу некалькіх дзён з патрабаваннямі вызваліць журналістаў выступалі самыя розныя структуры Грузіі. Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва REGNUM, сваё абурэнне ў сувязі з затрыманнем здымачнай групы выказалі генеральны дырэктар тэлебачання Тамар Кінцурашвілі, прэм`ер-міністр Грузіі Зураб Нагаідэлі. Кіраўніцтва Грамадскага тэлебачання Грузіі (ГТГ) накіравала звароты да міжнародных арганізацый з просьбай пасадзейнічаць вызваленню журналістаў, якія асвятлялі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі. МЗС Грузіі “выказаў крайняе абурэнне ў сувязі з затрыманнем грузінскіх тэлежурналістаў, якое адбылося без усялякіх на тое падставаў”. "Мы патрабуем хуткага вырашэння інцыдэнту і безумоўнага вызвалення затрыманых тэлежурналістаў”, - гаворыцца ў заяве МЗС. Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі заявіла, што адмаўляецца ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі Беларусі да таго часу, пакуль не будуць вызваленыя супрацоўнікі грузінскага тэлебачання. Амбудсмэн Грузіі Созар Субары звярнуўся да беларускіх уладаў і акрэдытаваных у Мінску міжнародных арганізацый з патрабаваннем зрабіць усё магчымае для вызвалення затрыманай здымачнай групы. У заяве гэты факт характарызуецца як «адкрыты пераслед прадстаўнікоў свабодных медыяў і праява дыктатарскага рэжыму беларускіх уладаў».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: