Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мітынг салідарнасці з беларусамі ў Таронта 16:40, 27/03/2006
26 сакавіка на цэнтральнай плошчы Таронта перад гарадской управай “Сіці Гол” адбыўся шматлюдны мітынг, прысвечаны 88-м угодкам БНР і ў знак пратэсту супраць гвалту і перасьледаў ў Беларусі. На ім выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла,сакратар прэм’ер-міністра Канады Джэйсан Кэні, дэпутаты парлямэнту Борыс Вжэснеўскі і Пэггі Нэш, пісьменьніца Вольга Іпатава і іншыя.
“Мы ведаем, як цяжка давялося пераадольваць наступствы таталітарызму на Украіне, і мы будзем пераконваць нашых парламентароў больш увагі удзяляць такім жа працэсам у Беларусі” – сказаў Борыс Вжэснеўскі.
Мітынг пачаўся гімнам “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, а закончыўся неўміручымі радкамі песьні “Магутны Божа”, якія спявалі не толькі удзельнікі гурту “Яваровыя людзі”са Згуртаваньня беларусаў Канады, але і ўся плошча. Арганізатары мітынгу падрыхтавалі вялікія стэнды з фатакарткамі апошніх гвалтоўных дзеянняў улад Беларусі, каля якіх тоўпілася мноства людзей. “Мы з вамі, беларусы!” – гаварылі канадыйцы, што таксама прыйшлі на мітынг у падтрымку дэмакратыі ў краіне “апошняй дыктатуры ў Еўропе.”
На Фота Ірыны Варабей:
Віншаваньне Буша з нагоды 25 сакавіка чытае прафесар Алек Райт