Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
2728 29 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Некаторых дзяўчат прывезьлі на суд у кайданках
20:42, 27/03/2006

Каля 25 удзельнікаў акцыі на Кастрычніцкай плошчы, затрыманых ноччу 24 сакавіка, былі сёньня дастаўлены з Жодзіна ў Заводзкі суд Менску. Затрыманых прывезьлі ў Заводзкі суд спэцыяльным міліцэйскім транспартам — аўтазакам і аўтобусам. Іх суправаджала восем амапаўцаў у чорным адзеньні. Выводзілі актывістаў па адным — некаторых з завязанымі рукамі. Сваякі, сябры і аднадумцы ўдзельнікаў акцыі былі ўражаны гэтым відовішчам — іх ахоўвалі як небясьпечных крымінальных злачынцаў, паведамляе "Радыё Свабода".

Усе, хто прыйшоў прывітаць затрыманых, спадзяваліся пабываць на судовым паседжаньні. Аднак кіраўніцтва суду і міліцыянты не дазволілі прысутнічаць пры разглядзе справаў ні журналістам, ні праваабаронцам, ні бацькам удзельнікаў акцыі.

Аднаму са сваякоў, якога прынялі за міліцыянта ў цывільным, удалося падглядзець, як судзілі затрыманых. Паводле яго словаў, іх ставілі тварам да сьцяны, а амапаўцы гаварылі судзьдзі, пры якіх абставінах іх затрымалі. Не ўдалося патрапіць на закрытыя паседжаньні і праваабаронцу Ўладзімеру Лабковічу, які так пракамэнтаваў Радыё Свабода ўбачанае ў Заводзкім судзе:

“Такога, як тут, у Заводзкім судзе, насамрэч, не было ніколі. Тое, што ад бацькоў, ад сваякоў, ад блізкіх людзей хаваюць любую інфармацыю пра працэсы — пра тое, дзе іх дзеці, што зь іх дзецьмі — гэта, канечне, нават не па-чалавечы”.

Большасць з затрыманых былі асуджаныя на 10-15 сутак.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: