Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Жодзінскім ізалятары галадаюць палітвязьні
10:37, 28/03/2006

У ізалятарах Менску і менскай вобласьці за тыдзень колькасьць палітвязьняў павялічылася да тысячы чалавек. Сярод іх людзі, якіх затрымалі на Кастрычніцкай плошчы, побач зь ёй і ў часе разгону шэсьця на праспэкце Дзяржынскага 25 сакавіка. У Жодзінскім ізалятары пятыя суткі галадаюць 20 чалавек, сярод якіх Зьміцер Палойка з Баранавічаў, Дзяніс Зюкаў з Менску, Стас Пачобут з Горадні, Васіль Хадневіч з Рудзенску, Максім Буйніцкі з Бабруйску ды іншыя арыштаваныя пасьля ліквідацыі намётавага лягеру ў ноч з 23 на 24 сакавіка. Яны паведамілі аб гэтым учора пасьля вынясеньня прысудаў.

Многіх тых, хто галадае, судзілі з 24 сакавіка. У той дзень у суды прывезьлі толькі траціну агульнай колькасьці затрыманых на Кастрычніцкай плошчы. Справа ў тым, што ў суды даставілі яшчэ й тых, каго затрымалі 23 сакавіка раніцай і позна ўвечары за спробу перадаць на плошчу тэрмасы з гарачай кавай і гарбатай, а таксама цёплыя рэчы для ўдзельнікаў акцыі.

Цягам апошняга тыдня старшыні судоў мабілізавалі на разгляд так званых “палітычных” адміністрацыйных справаў амаль усіх судзьдзяў. Гэта адбылося пасьля таго як судам давялося працаваць да 22 гадзіны вечара. Адміністрацыйныя судзьдзі, якіх звычайна ў судах два ці тры чалавекі, не спраўляліся з колькасьцю справаў затрыманых. Апошні раз гэта было ў судзе Фрунзенскага раёну, калі судзілі грамадзянаў Украіны са “Студэнцкага брацтва” і беларускіх апазыцыянэраў напярэдадні даты выбараў.

Пасьля 19 сакавіка колькасьць затрыманых нават павялічылася. Судзіць сталі ў розных судах, а камэры спэцпрымальніка на вуліцы Акрэсьціна сталі хутка перанасяляцца за кошт новых рэпрэсаваных. Людзей сталі размяркоўваць у ізалятары менскага раёну і вобласьці. Але й там стала цесна – апроч некалькіх сотняў арыштаваных беларусаў у камэрах таксама трымаюць грамадзянаў Расеі, Украіны, Польшчы, Канады і Францыі.

Паколькі сярод палітвязьняў большасьць складаюць студэнты, іх бацькі вельмі непакояцца, што дзяцей адлічаць з вучобы. Самі студэнты больш аптымістычна глядзяць у будучыню.

“Я сам зь БІПу, зь Беларускага інстытута правазнаўства. Ва ўсе інстытуты прыйшла сёньня пастанова Радзькова. Цяпер штодня ў нас ідзе папера ў Міністэрства адукацыі. У нас зьявілася інфармацыя, што ўжо 220 чалавек трапілі ў “чорны сьпіс” на адлічэньне. Цяпер мы ўсе ў чаканьні. Мы будзем стаяць да апошняга, таму што мы стаім за свабоду, за праўду, за справядлівасьць. Мы хочам жыць у свабоднай эўрапейскай краіне, а, калі ўлады нам забараняюць, то мы будзем вучыцца ў Польшчы, але й тут змагацца таксама,” -- паведаміў "Радыё Свабода" адзін з студэнтаў.

Фото yahoo.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: