Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 2829 30 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вацлаў Гавэл: «Мы з уласнага вопыту ведаем, як важныя знакі салідарнасьці для тых, хто змагаецца за свабоду»
19:30, 28/03/2006

Сёньня былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл, разам з групай сэнатараў і дэпутатаў чэскага парлямэнту, прыехаў да беларускай амбасады ў Празе, каб перадаць пэтыцыю ў падтрымку беларускай дэмакратыі і з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.

Вацлаў Гавэл расказаў "Радыё Сабода" пра сваю спробу наведаць беларускую амбасаду:

“Мы хацелі перадаць нашу кароткую заяву пра сытуацыю ў Беларусі, паказаць нашае стаўленьне да таго, што там адбываецца, выказаць пратэст супраць арыштаў дэманстрантаў. Гэта – акт салідарнасьці. Мы з уласнага вопыту ведаем, як важныя знакі салідарнасьці для тых, хто змагаецца за свабоду. Тут прысутныя тыя, хто асабіста наведаў Беларусь, і яны могуць пацьвердзіць, як важна для апазыцыі, калі яна ведае, што мае падтрымку і салідарнасьць у іншых краінах”.

Двойчы Гавэл і ягоныя паплечнікі спрабавалі патлумачыць супрацоўнікам беларускай амбасады (размова ішла праз дамафон), што яны хацелі б перадаць пэтыцыю, – але ні Гавэла, ні сэнатараў у беларускую амбасаду не пусьцілі, ніхто да іх ня выйшаў.

Супрацоўніца амбасады сказала апусьціць ліст у паштовую скрыню, што Вацлаў Гавэл і зрабіў. (Варта адзначыць, што і пасьля зыходу з пасады кіраўніка дзяржавы, Вацлава Гавэла лічаць за гонар прымаць каралі і прэзыдэнты.)

Затым былы прэзідэнт Чэхіі адказаў на пытаньні "Радыё Свабода":

-- Спадар Гавэл, ці застаяцеся вы прыхільнікам выключна негвалтоўных дзеяньняў ў сытуацыі, калі ўлада скарыстоўвае ўсё больш брутальныя сродкі?

-- Я думаю, што трэба ўжываць сапраўды негвалтоўныя сродкі. Але адначасна і ўзмацняць ціск, быць трывушчымі, бачыць пэрспэктыву. Наш вопыт кажа, што гэта можа мець плён. Гэта цяжэйшы шлях, даўжэйшы, але гэта добра, паколькі базуецца на зьменах, якія ўжо надышлі.

Вацлаў Гавал таксама падкрэсьліў, што будзе працягваць падтрымліваць беларускую дэмакратыю.

“Ад імя ініцыятывы “Грамадзянская Беларусь”, якая дзейнічае ў Чэскай Рэспубліцы, – гаворыцца ў пэтыцыі, – выказваем разам зь іншымі падпісантамі рашучы пратэст супраць супроць фальсыфікаваньня падчас падрыхтоўкі і правядзеньня прэзыдэнцкіх выбараў на Беларусі ды асуджаем паліцэйскі гвалт пры разгоне суботняй мірнай дэманстрацыі ў Менску. Выказваем сваю салідарнасьць з усімі ахвярамі рэпрэсіяў, патрабуем неадкладнага вызваленьня ўсіх затрыманых ды спыненьня далейшага іх перасьледу.

Заклікаем:

прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку да адстаўкі;

прадстаўнікоў аўтарытарнага рэжыму ўсьвядоміць адказнасьць за свае рашэньні, бо ў сёньняшнім глябальна ўзаемазьвязаным сьвеце засталося вельмі мала месцаў, дзе можна схавацца ад скаржнікаў міжнародных судоў;
беларускіх міліцыянтаў, судзьдзяў і пракурораў, каб не давалі сябе бясконца падманваць тым, што змагаецеся з крымінальнымі злачынцамі, аргумэнты пра ўсяго толькі выкананьне загадаў будучыя суды браць ад увагу ня будуць;

беларускую інтэлігенцыю, журналістаў і дзеячоў культуры, каб паўсталі супраць абалваньваньня сваіх суграмадзянаў пагрозай небясьпекі з Захаду, ды патрабавалі пасьлядоўнага расьсьледаваньня апошніх падзеяў у Менску.

Зычым усім беларусам пераадоленьня страху ды дамаганьня сваіх асноўных правоў на свабоднае жыцьцё ў прававой дзяржаве і дэмакратычнага кіраваньня краінай, чый урад ня будзе хавацца паліцэйскімі дывізіёнамі са сьлезацечным газам і аглушальнымі гранатамі.

Ад “Грамадзянскай Беларусі”

Вацлаў Гавэл, Карэл Шварцэнбэрг, Анна Шабатава, Ян Румл, Ігар Блажэвіч.

Іншыя падпісанты

Ёзэф Яржаб, сэнатар,
Іржы Обэрфальцэр, сэнатар,
Здэнэк Барта, сэнатар,
Ярамір Шцеціна, сэнатар,
Пётр Брацкі, дэпутат парлямэнту,
Тацяна Фішэрава, дэпутат парлямэнту.
Прага, 27 сакавіка 2006 г.”





напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: