Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 2930 31    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чалавечае братэрства
19:27, 29/03/2006

Я зьвяртаюся да бацькоў, сваякоў, сяброў, знаёмых, да ўсіх тых, чые родныя і блізкія зараз знаходзяцца “на сутках” у спецпрымальніку-размеркавальніку.

Вядома, як цяжка зараз нашым родным сядзець у камэрах, але яны не губляюць аптымізму і бадзёрасьці (нават сьпяваюць рэвалюцыйныя песьні), бо ведаюць, што пакутуюць за волю і незалежнасьць Беларусі. Дык давайце і мы будзем аптымістамі, як цяжка б не было!!!

З кожным днём, дзякуй Богу, застаецца ўсё менш і менш часу да той хвіліны, калі Яны выйдуць на волю. І калі зараз адзіную падтрымку, якую мы можам аказаць, гэта перадаваць прадукты ды вопратку (як вядома, сустрэчы нават бацькам забароненыя), то падчас Іх выйсьця мы можам падтрымаць нашых родных вельмі моцна.

Мне ў галаву прыйшла думка пра сустрэчу нашых гераічных родных. На мой погляд, гэта галоўнае, што мы можам для іх зрабіць. Вядома, асуджаных выпускаюць праз пэўны "дадзены" тэрмін, і іх прыяжджаюць сустракаць родныя ды знаёмыя. У нейкім пляне, такога кшталту сустрэча – вельмі інтымны працэс, але ўсе мы (сваякі і сябры асуджаных) за гэтыя некалькі дзён сталі братамі і сёстрамі, таму можам РАЗАМ сустракаць нашых родных.

Як цудоўна і прыемна было б "акрэсьцінцам" (тут я маю на ўвазе не толькі тых, хто знаходзіцца на Акрэсьціна, але і ўсіх тых, хто сядзіць на Валадарцы, у Жодзіна, ва Ўруччы і г.д.), калі б іх выйсьце на свабоду было сустрэта масава!..

Зважаючы на тое, што першыя масавыя затрыманьні (вялізная колькасьць, па некаторых дадзеных каля 108 чалавек) адбыліся ў ноч з 20 на 21, і той факт, што многім з йіх далі 10 сутак, прапаную сустрэцца РАЗАМ ля сьценаў Акрэсьціна ў ноч з 30 на 31 (роўна праз 10 сутак пасьля затрыманьняў). Зразумела, што людзі і бяз гэтага прыйдуць, каб забраць сваіх дзяцей, але вельмі важна зараз быць РАЗАМ. Хтосьці з бацькоў адзін, камусьці цяжка – дык давайце падтрымаем адзін аднаго. Многія ля сьценаў упершыню ў жыцьці адчулі, што такое чалавечае братэрства (падтрымка тых, хто прыходзіць перадаць рэчы асуджаным велізарная з боку саміх жа родных затрыманых). Будзем РАЗАМ!

Галоўнае зразумець, што сустрэча родных і блізкіх з няволі – гэта НЕ палітычная акцыя, НЯ мітынг. Гэта проста сумесная сустрэча вязьняў. Таму мы НЯ будзем выкрыкваць ніякіх лёзунгаў, НЯ будзем прыносіць з сабою плякаты. Мы прыйдзем, каб РАЗАМ раздзяліць радасьць сустрэчы родных. І ні ў якім разе ня будзем рэагаваць на правакацыі, якія магчыма будуць нам перашкаджаць...

Я прапаную прыйсьці да сьценаў Акрэсьціна а 24:00 (00:00) гадзіне з 30 на 31 сакавіка і РАЗАМ дачакацца нашых Герояў, сустрэць іх кветкамі і гучнымі воплескамі. Вядома, што ў наступныя дні таксама было затрымана багата людзей (пры тым, што многім “далі” не 10, а 12 і 15 сутак), таму гэтая своеасаблівая акцыя будзе працягнута і надалей.

Пажадана мець пры сабе наступныя рэчы: кветкі, гарачую каву ці гарбату, сьвечкі... І безумоўна, добры настрой (наколькі гэта магчыма). Зразумела, як нам усім цяжка, але давайце падумаем пра тое, што Ім там у шмат разоў цяжэй.

Дарагія людзі! Давайце дапаможам нашым родным сустрэць Волю як тое мае быць. Будзьма РАЗАМ і мы пераможам усе жахі!

Юрась Бусел, чытач сайту Хартыі`97


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: