Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч падпісаў з прэм’ер-міністрам Польшчы дэкларацыю аб дапамозе
19:31, 30/03/2006

Сёння лідэр беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч у Варшаве падпісаў з прэм’ер-міністрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам Дэкларацыю аб стварэнні фонду дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага. Палітыкі абмеркавалі шляхі дапамогі з боку Польшчы ахвярам палітычных рэпрэсіяў у Беларусі.

Афіцыйная частка візіту Аляксандра Мілінкевіча ў Варшаве, паведамляе "Радыё Свабода", пачалася з наведвання Парламенту, дзе беларускага палітыка вітаў маршалак Сэйму Марак Юрэк.

- Дзясяткі і сотні актывістаў, якія падтрымлівалі Аляксандра Мілінкевіча, зрабілі вельмі важную справу, аднак мы разумеем, што без выбітнага лідэрства спадара Мілінкевіча такія змены ў беларускім грамадзтве, якія адбыліся апошнім часам, не былі б магчымыя, таму выказваем вам нашае шчырае прызнанне і цешымся, што можам вітаць вас сёння ў Сейме, - сказаў Марак Юрэк.

Потым, ужо ў Сенаце, адбылося адкрыццё выставы фатаздымкаў з акцыяў пратэсту ў Беларусі, а таксама, з удзелам маршалка Сенату Богдана Барусевіча - прайшла канфэрэнцыя, прысвечаная абмеркаванню сітуацыі ў Беларусі пасля выбараў.

Між тым у часе цырымоніі падпісання Дэклярацыі аб стварэнні фонду дапамогі беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага ў запоўненай да апошняга месца галоўнай аўдыторыі Варшаўскага універсітэту з’яўленьне Аляксандра Мілінкевіча сустрэлі працяглымі авацыямі.

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча і прэм’ер-міністра Польшчы Казімежа Марцінкевіча Дэкларацыю падпісалі рэктары Варшаўскага, Кракаўскага, Познаньскага унівэрсытэтаў ды шэрагу іншых вядучых ВНУ Польшчы.

Прамаўляючы перад прысутнымі Казімеж Марцінкевіч адзначыў, што свабода заўсёды пачыналася ад унівэрсытэтаў, таму новы польскі ўрад не вагаўся, калі з’явілася ініцыятыва дапамагчы рэпрэсаваным беларускім студэнтам.

- Мы змаглі пераканаць Эўразвяз заняць больш жорсткую пазыцыю што тычыцца так званых выбараў у Беларусі, але трэба дапамагаць далей. Мы ня так даўно часткова самі ўзялі, часткова атрымалі каштоўнае дабро, якое завецца свабодай і дэмакратыя. Гэтай каштоўнасцю нам трэба падзяліцца з вамі, беларусамі, - сказаў Казімеж Марцінкевіч.

У сваю чаргу Аляксандр Мілінкевіч падзякаваў палякам за падтрымку беларускіх студэнтаў:

- Шаноўны спадар прэм’ер, шаноўныя спадары рэктары польскіх унівэрсытэтаў - гэта сапраўдны адна з найлепшых хвілінаў у маім жыцці, бо я адчуваю сэрцам і душой, што такое сапраўднае братэрства, сапраўдная салідарнасць. Дзякуй вам за гэта, вялікі дзякуй!

Беларусы могуць разлічваць прынамсі на 300 месцаў у польскіх ВНУ - ім будуць аплачаныя кошты навучання і пражывання ў Польшчы. Ужо ад ліпеня ў ВНУ Польшчы пачнуцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў, пачатак заняткаў - сёлета 1 кастрычніка. Польскі прэм’ер паабяцаў таксама стварыць праграму стажыровак для маладых беларускіх адмыслоўцаў, якія змогуць даведацца, як працуюць іхныя калегі ў Польшчы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: