Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна вылучана абвінавачаньне за хуліганства й арганізацыю групавых дзеяньняў з парушэньнем грамадзкага парадку. За такія злачынствы закон прадугледжвае да шасьці гадоў зьняволеньня. Аляксандар Казулін вінаватым сябе не прызнае і абвінавачвае ўлады ў “правакацыі”. Ён лічыць гэтую справу перасьледам з палітычных матываў. Пра гэта "Радыё Свабода" распавёў адвакат Казуліна Ігар Рынкевіч, які сёньня сустрэўся са сваім падабаронным у жодзінскім ізалятары.
Нагадаем, што Казулін быў затрыманы падчас мірный дэманстрацыі 25 сакавіка. Акцыя была жорстка разагнаная спецназам і АМАПам. Падчас разгону ўжываліся спецсродкі.