Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Штаб Аляксандра Мілінкевіча спрабуе даведацца аб лёсе Сяргея Атрошчанкі 17:40, 30/03/2006
Апошнімі гадзінамі з’явілася інфармацыя, што жыхар Гарадзенскай вобласці Сяргей Атрошчанка, жорстка збіты спецназам падчас разгону мірнай дэманстрацыі на праспекце Дзяржынскага ў Мінску 25 сакавіка 2006 года, учора памёр у 9-й клінічнай бальніцы сталіцы. З улікам таго, што праваахоўныя органы і органы аховы здароўя Мінска адмаўляюцца даваць любую інфармацыю, якая магла прасвятліць гэтую сітуацыю, Штаб лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандра МІлінкевіча звяртаецца да грамадзянаў, якім што-кольвек вядома пра Сяргея Атрошчанка, абставіны яго збіцця і далейшы лёс, з просьбай прадставіць такую інфармацыю на сайт Аляксандра Мілінкевіча (www.milinkevich.org), у офісы дэмакратычных палітычных партый і арганізацый, ці ў рэгіянальныя штабы.