Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сёмыя суткі палітвязьні Жодзінскага СІЗА трымаюць галадоўку
15:57, 30/03/2006

У Жодзіне частка удзельнікаў акцыі, што адбывалася пасьля выбараў у Менску на Кастрычніцкай плошчы, трымае галадоўку. Сёньня – сёмыя суткі іх знаходжаньня ў мясцовым ізалятары.

Сярод тых, хто трымае галадоўку, жыхар Смалявічаў Сяргей Гарэлік. Пра гэта "Радыё Свабода" сёньня паведаміла яго жонка Ала Гарэлік:

“Сёньня я чарговы раз перадавала перадачу – ваду, сокі. І зайшоў у гэтую залю перадач нейкі начальнік. Я падышла і задала яму сваё пытаньне. Я сказала, што мяне цікавіць здароўе майго мужа. Ён спытаўся ў мяне: “Ваша прозьвішча?” Я адказала: “Гарэлік”. Ён прапанаваў выйсьці, сказаў, што вельмі хоча пагаварыць. Мы выйшлі на вуліцу, і ён так і адказаў, што муж галадуе”, -- паспавяла жанчына.

Паводле Алы Гарэлік, міліцэйскі начальнік паведаміў ёй, што ўчора Сяргея Гарэліка аглядаў турэмны лекар і што ціск у яго нібыта нармальны. Аднак жанчына, тым ня менш, вельмі турбуецца наступствамі галадоўкі – ці не пагоршыць яна здароўя мужа, якому неўзабаве споўніцца 46 гадоў. Ала Гарэлік таксама паведаміла, што яе муж браў удзел у акцыі сьвядома – ён былы прадпрымальнік, які пацярпеў ад улады. У Першамайскім судзе Менску 27 сакавіка за ўдзел у акцыі Сяргей Гарэлік быў пакараны 10 суткамі арышту.

Жодзінская міліцыя адмаўляецца афіцыйна пацьвердзіць факт галадоўкі ў мясцовым ізалятары, дзе адбывае пакараньне больш за паўтары сотні жыхароў палаткавага гарадка. Неафіцыйна, аднак, вядома, што Сяргей Гарэлік – не адзіны палітвязень Жодзінскага СІЗА, які трымае галадоўку пратэсту. Як паведаміла Ала Гарэлік, падчас разгляду ў Першамайскім судзе справаў удзельнікаў акцыі абвінавачаныя змаглі перадаць на волю сьпіс тых, хто вырашыў праз галадоўку выказаць пратэст уладам.

“Гэта значыць, што яны быццам бы самі сябе запісалі. Сваёй рукой. Я бачыла гэты сьпіс і яго почырк. І бачыла, што ён там быў. І там было чалавек з дваццаць прыблізна. Там не было пранумаравана. Але потым гэты сьпіс кудысьці зьнік”, -- паведаміла Ала Гарэлік.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: