Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 3031    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ніна Шыдлоўская: «Да гэтага часу невядомы лёс некалькіх дэманстрантаў. Ёсць інфармацыя, што Сяргей Атрошчанка памёр»
17:53, 30/03/2006

"Пасьля нанясеньня ўдараў сілавікамі ў сьпіну людзям, насамрэч невядомы лёс некалькіх людзей. Ёсьць інфармацыя, і зараз мы яе правяраем, што адзін з тых, хто застаўся ляжаць на асфальце, Сяргей Атрошчанка, памёр у 9-й клінічнай бальніцы. Невядомы лёс і юнака Аляксандра Цішука. У ніякіх сьпісах ён ня знойдзены. Хачу верыць у тое, што ён жывы. Мы ня можам знайсьці яшчэ двух людзей, якія пайшлі разам з Казуліным за міліцэйскі кардон, для перамоваў са спэцназам", -- паведаміла прэс-сакратар былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ніна Шыдлоўская падчас онлайн-канфэрэнцыі на "Радыё Свабода".

Ніна Шыдлоўская таксама адзначыла:

"Мне трошкі дзіўна, што ніхто не ўздымае пытаньня пра стан двух сьвятароў беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, якія сваімі сьпінамі стрымлівалі напор спэцназаўцаў. Нідзе ў інфармацыйнай прасторы адкрыта не гаворыцца або гаворцца крайне мала, што супраць мірных людзей была выкарыстаная зброя. Сьведкі і доказы гэтаму ёсьць. Колькі людзей у цяжкім стане, высьветліць немагчыма. Пры захопе спэцназаўцы зьбівалі людзей крайне жорстка, незважаючы ні на ўзрост, ні на пол. Людзі, пра гэта трэба ня проста гаварыць. Пра гэта трэба галасіць. Сёньня ў краіне адзіны злачынца -- гэта ўлада".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: