Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У КДБ дапытаны яшчэ адзін сябра «Маладога фронту» 14:44, 03/04/2006
Студэнтку беларускай філялёгіі Гарадзенскага ўніверсітэту Вольгу Палуйчык дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе "Маладога Фронту". Яна расказала радыё Свабодзе, што гутарка адбылася ва ўнівэрсытэцкіх сьценах, двух супрацоўнікаў КДБ цікавіла, як яна пазнаёмілася з маладафронтаўцамі, хто ўваходзіць у арганізацыю на Гарадзеншчыне, а таксама адносіны з Яўгенам Скрабутанам, якога нядаўна выключылі з унівэрсытэту за каляндарыкі са здымкам А.Мілінкевіча. Пратакол допыту дзяўчына падпісваць адмовілася. Ёй вядома, што на допыт выклікалі яшчэ двух студэнтаў унівэрсытэту.