Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
34 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьвятлана Сугака: «Не марна мы там сядзелі!»
11:42, 03/04/2006

«Радыё Свабода» працягвае распавядаць пра тых прыхільнікаў пераменаў, якія за падтрымку намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы ў Менску былі арыштаваныя, асуджаныя на зьняволеньне. Кампутарны дызайнэр, вакалістка і мэнэджэр “Свабоднага тэатру” Сьвятлана Сугака пасьля сямі сутак “адсідкі” выйшла на волю.

Сьвятлана расказвае, як яна трапіла на Акрэсьціна:

(Сугака: ) “Каля Палацу рэспублікі затрымала дарожна-патрульная служба. Спыталіся, што вязеце. У асабістых рэчах аказалася палатка. Забралі дакумэнты, сказалі: “Едзем за намі”. Я на сваёй машыне прыехала на Акрэсьціна. Артыкул 167, частка першая. Удзел у несанкцыянаваным мітынгу...”

У тым, што дзяўчына аказалася сярод тых, хто пратэставалі на плошчы, няма нічога незвычайнага. Вось што расказаў пра яе кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін, які добра ведае Сьвятлану па сумеснай працы:

(Халезін: ) “Сьвета – гэта тая скала, за якую можна схавацца. Яна прыяжджала на працу, калі рыхтаваліся спэктаклі, а ў яе была тэмпэратура... Такая, пры якой нават мужчыны не маглі б падняцца з ложку. Але Сьвета падымалася і працавала. Для мяне гэтая дзяўчынка – нават гераіня. Калі б такіх было шмат у Беларусі, то мы б жылі ў іншай краіне ўжо зараз!”

Сьвятлана – чалавек шматгранны. Акрамя кампутарнага дызайну і ўдзелу ў падрыхтоўцы тэатральных пастановак, дзяўчына яшчэ займаецца вакалам. Працяглы час сьпявала ў гурупе “Тарпач”. Зараз працуе ў сумесным праекце з гуртом “Таварыш Маўзэр”. Ягоны кіраўнік Ян Панюціч, не згаворваючыся, паўтарае тое, што й Мікалай Халезін:

(Панюціч: ) “Яна мужны чалавек. Ну і, урэшце, яна прыгожая дзяўчына.
Сьвета дае ўзровень драйву, якому хочацца адпавядаць. Для яе вельмі важная рэч – свабода. Напэўна, канфлікты ў “Тарпачы” пачаліся менавіта ад таго, што патрабаваньні да свабоды ва ўсіх розныя. Вось у Сьветы яны максымальныя. І яна была згодная змагацца за свабоду. А ўсе астатнія, відавочна, не настолькі”.

У дзень, калі Сьвятлану затрымалі, яна яшчэ з раніцы прыхавала ў кішэнях доўгую нітку і стрыжань. Недзе вычытала, што гэта можа вельмі спатрэбіцца ў ізаляцыі – каб рэзаць прадукты, ці наладзіць сувязь з суседзямі праз вэнтыляцыю. Гэтая запасьлівасьць і добрае веданьне беларускай музыкі аказаліся вельмі патрэбнымі ў камэры. Каб лягчэй бег турэмны час, дзяўчаты й хлопцы сьпявалі.

(Сьвятлана: ) “Сьпявалі разам NRM – “Паветраны шар”, “Тры чарапахі”. “Купалінку”. Шмат чаго сьпявалі. Размаўлялі паміж камэрамі празь вэнтыляцыю. Навіны перадавалі – праз вэнтыляцыю. Перастукваліся па сьценах, па батарэях у рытме “Жыве Беларусь!”Потым, калі хтосьці выходзіць, на калідоры крычыць: “Жыве Беларусь!” І ўсе, з усіх камэр, яму адказваюць: “Жыве!”

Сьвятлану на выхадзе з Акрэсьціна чакалі з кветкамі, паветранымі шарамі і шампанскім родныя і сябры – амаль трыццаць чалавек. Дзяўчына ледзьве стрымала сьлёзы. З другога паверху старога корпусу турмы знакам “вікторыя” цягнулі рукі хлопцы. І калі Сьвета садзілася ў машыну, пракрычала тым, што заставаліся за кратамі: “Жыве Беларусь!” Вязьні дружна адгукнуліся: “Жыве!”

(Сьвятлана: ) “Я зрабіла высновы, што не дарма мы там сядзелі, і сапраўды – жыве Беларусь! Гледзячы на тое, што адбываецца, што адбывалася там, зараз я дакладна ведаю, што – жыве! Абавязкова будзем выходзіць. І, я думаю, зараз нас будзе значна болей, чым было на Кастрычніцкай плошчы. Будзем выходзіць і на Чарнобыльскі шлях, і на іншыя акцыі пратэсту супраць гэтага рэжыму. З кім я размаўляла, ніхто не казаў, што гэта было марна і што наступным разам ня пойдуць”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: