Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнты правялі акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы (фота) 10:32, 03/04/2006
2 красавіка на Кастрычніцкай плошчы а 17-й гадзіне сабралося каля паўсотні студэнтаў – яны трымалі балёнікі сіняга, белага, чырвонага колеру. Як толькі да іх падышлі байцы спэцназу, студэнты пачалі праколваць балёнікі, паведамляе “Радыё Свабода”. Пры гэтым яны выкрыквалі: "Саюзная дзяржава Беларусі і Расеі – гэта пшык!" Балёнікаў было каля паўсотні, і таму быў даволі моцны гук. Пакуль байцы спэцназу раіліся з кіраўніцтвам, што рабіць, студэнты маленькімі групамі хутка разышліся. Студэнты патлумачылі журналістам, што менавіта такім чынам яны адзначылі гадавіну саюзнай дамовы.