Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



25 красавіка Мілінкевіч прыме ўдзел у мітынгу ў Гомелі
14:14, 04/04/2006

Кіраўнік абласнога штаба Аляксандра Мілінкевіча Уладзімір Кацора паведаміў, што на сходзе актывістаў штаба было прынята рашэнне аб арганізацыі і правядзенні 25 красавіка ў Гомелі мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, прымеркаванага да чарговай гадавіны чарнобыльскай катастрофы і стварэння новага дэмакратычнага руху.

2 красавіка адбылося паседжанне Гомельскага абласнога штаба Аляксандра Мілінкевіча, на якім было прынятае рашэнне аб працягу працы штаба і абмеркаваныя планы дзеянняў на бліжэйшы час.

Паводле яго інфармацыі, усе прадстаўнікі штаба выказаліся за працяг працы па падтрымцы Аляксандра Мілінкевіча як лідэра аб`яднаных дэмакратычных сіл. Пры гэтым былі вызначаны два асноўныя кірункі дзейнасці - аказанне ўсебаковай дапамогі жыхарам Гомельскай вобласці, якія пацярпелі ад рэпрэсій уладаў, і праца па стварэнні новага руху за свабоду, праўду і справядлівасць.

Што да падтрымкі пацярпелых грамадзян, то, зазначыў Уладзімір Кацора, зараз збіраюцца звесткі аб людзях, якія бралі ўдзел у акцыях пратэсту, былі затрыманыя і пакараныя адміністрацыйным арыштам. Так, паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Мінку адбылі розныя тэрміны зняволення пяць жыхароў Мазыра, шэсць - Светлагорска, два - Рагачова. У.Кацора падкрэсліў, што ўсе гэтыя людзі ніяк не звязаны з дзейнымі ў рэгіёне палітычнымі арганізацыямі.

Уладзімір Кацора таксама паведаміў, што на сходзе актывістаў было прынята рашэнне аб арганізацыі і правядзенні 25 красавіка ў Гомелі мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча, прымеркаванага да чарговай гадавіны чарнобыльскай катастрофы і стварэння новага дэмакратычнага руху.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: