Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьбіты ў Менску Аляксандар Цішук мае праблемы са здароўем 15:49, 04/04/2006
Грамадзкі актывіст зь Бярозаўкі (Лідзкі раён) Аляксандар Цішук удзельнічаў у сьвяткаваньні Дня Волі ў Менску. Ён аказаўся адным з тых дэманстрантаў, якія былі жорстка зьбітыя спэцназаўцамі.Спачатку А. Цішука адвезьлі ў 4-ю клінічную больніцу сталіцы, дзе яму аказалі першую дапамогу. Уначы, з дапамогай сяброў, Цішуку ўдалося зьехаць дадому. Аднак і ў Бярозаўцы яго не пакідаюць у спакоі праваахоўныя органы. Некалькі дзён назад Цішука запрасілі даць пісьмовыя сьведчаньні ў мясцовым аддзяленьні міліцыі наконт паездкі ў Менск.
Зьбіцьцё ў Менску не прайшло для Аляксандра Цішука бясьсьледна. У першыя дні ён ня бачыў на адно вока і амаль ня чуў. Сёньня зрок амаль вярнуўся, а вось са слыхам праблемы. Цішук па-ранейшаму недачувае на адно вуха. Як патлумачылі лекары, такое здараецца ў выпадках моцных удараў па галаве, калі лопаецца барабанная перапонка.