Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомель: аштрафаваны актывіст каманды Мілінкевіча 15:48, 04/04/2006
Сёньня у судах Гомеля разглядалі справы Ўладзімера Шуміліна й Леаніда Пліскі — актывістаў выбарчай каманды Аляксандра Мілінкевіча. Спадар Шумілін аштрафаваны на дзьве базавыя велічыні; справу спадара Пліскі вярнулі для ўдакладненьняў. Уладзімер Шумілін і Леанід Пліска абвінавачаны з адной і той жа нагоды — за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча. Пратаколы на абодвух былі складзены яшчэ ў лютым.
Пратакол затрыманьня Леаніда Пліскі, на думку судзьдзі, складзены недакладна й аформлены з памылкамі. Таму гэтую справу вярнулі на дапрацоўку ў адміністрацыю Новабеліцкага раёну Гомеля? Паведамляе “Раыде Свабода”.