Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч абмяркуе ў Страсбуры пытаньні супрацоўніцтва Эўразьвязу і грамадзянскай супольнасьці Беларусі
11:10, 04/04/2006

Лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч працягвае свой візыт у Эўропу. Яка паведамляе «Радыё Свабода», сёньня ў Страсбуры ён плянуе ўзяць удзел у сэсіі Эўрапарлямэнту. Напярэдадні ў Вене спадар Мілінкевіч сустрэўся з фэдэральным канцлерам Аўстрыі Вольфгангам Шусэлям, які цяпер старшынюе ў Радзе Эўразьвязу.

Аляксандар Мілінкевіч абмяркуе ў Страсбуры пытаньні супрацоўніцтва паміж Эўразьвязам і грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, а таксама дапамогі палітзьняволеным і рэпрэсаваным. Таксама ён азнаёміць эўрапейскіх палітыкаў з сытуацыяй у краіне пасьля выбараў. Прэсавы сакратар спадара Мілінкевіча Павал Мажэйка:

(Мажэйка: ) “Па-першае, будзе пленарнае паседжаньне, у якім праўдападобна возьме ўдзел спадар Мілінкевіч, пасьля будзе камітэт міжнародных спраў, дзе ён будзе мець выступ. Потым сустрэчы ва ўсіх парлямэнцкіх фракцыях -- дэмакратаў, лібэралаў, сацыялістаў. А толькі ў чацьвер будзе прыняцьце рэзалюцыі”.

Аляксандар Мілінкевіч таксама плянуе выступіць перад сябрамі дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю. Паводле намесьніка кіраўніка дэлегацыі, латыскага дэпутата Алдзіса Кушкіса, на гэтым тыдні ў Страсбуры прааналізуюць апошнія падзеі ў Беларусі і пасьля могуць зьявіцца нейкія новыя ініцыятывы.

(Кушкіс: ) “Эўрапейскі парлямэнт – адна з тых інстытуцый, якая ўжо падрыхтавала сьпісы адносна пашырэньня забароны на ўезд беларускім службовым асобам, якія адказныя за парушэньне правоў чалавека і фальсыфікацыю вынікаў. Гэта сьпіс ня можа быць завершаным. Зь ім мы будзем працаваць. Кожны тыдзень дае новую інфармацыю”.

Эўрапарлямэнтар Кушкіс мяркуе, што гэты сьпіс ня варта абмяжоўваць нейкай канкрэтнай лічбай – ён павінен пашырацца. Паводле дэпутата ад Латвіі, пазыцыя Эўрапарлямэнту адрозьніваецца ад пазыцыі Эўракамісіі.

(Кушкіс: ) “Эўрапарлямэнт прапануе ў сувязі з тым, што гэты сьпіс вялікі і доўгі, напрыклад, такую матэматыку, якая можа быць намнога эфэктыўней, калі кожны арышт азначае адно дадатковае прозьвішча ў сьпіс забароны”.

Паводле спадара Кушкіса, другі напрамак – гэта сумесная праца з кангрэсам ЗША па асабістых рахунках і сродках Аляксандра Лукашэнкі, атрыманых ад гандлю зброяй. Размова вядзецца пра індэнтыфікацыю і замарожваньне знойдзеных актываў.

Спадар Кушкіс адзначыў, што Эўрапарлямэнт заўсёды падтрымліваў аб’яднаныя дэмсілы ў Беларусі. Прычым ён зважае на зьмену рыторыкі заходніх палітыкаў:

(Кушкіс: ) “Гаворка ідзе аб падтрымцы ня толькі недзяржаўных арганізацый і дэмакратычных сіл, але і канкрэтна ўпамінаецца слова “апазыцыя”. У дыпляматычным сэнсе – гэта вельмі вялікая зьмена: гаворыцца аб падтрымцы апазыцыі. Спадар Мілінкевіч заўсёды атрымліваў падтрымку. Мы ўпэўнены, што гэта праца павінна працягвацца”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: