Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 45 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасля выбараў прэтэнзій да газеты «Товарищ» больш няма
14:12, 04/04/2006

У канцы мінулага тыдня ўжо другі пасля выбараў нумар газеты "Товарищ" бесперашкодна трапіў у Беларусь. Пра гэта паведаміў прэс-службе БАЖ галоўны рэдактар выдання Сяргей Вазняк. Газета друкуецца ў Маскве ў ТАА "ТНК". Частку накладу, затрыманую ў Мінску ў сярэдзіне сакавіка, рэдакцыі гатовыя вярнуць. Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу па факце затрымання.

Нагадаем, што 17 сакавіка ў Мінску супрацоўнікі Савецкага РУУС затрымалі 85 тыс. 600 асобнікаў газеты "Товарищ", калі наклад выгружалі ў прыватны гараж кіраўніка ПКБ Сяргея Калякіна. Міліцыю насцеражыў той факт, што газету выгружалі не па юрыдычным адрасе рэдакцыі. Затрыманыя асобнікі перадалі на "адказнае захаванне" на Мінскі паліграфкамбінат імя Я. Коласа да высвятлення абставін інцыдэнту. Разгледзеўшы матэрыялы праверкі па факце затрымання, старшы ўчастковы інспектар Савецкага РУУС маёр міліцыі Паўлоўскі вырашыў не ўзбуджаць крымінальнай справы (пастанова ад 26.03.2006). "Пры правядзенні праверкі былі прадастаўлены адпаведныя дакументы і парушэнняў заканадаўства не выяўлена", - гаворыцца ў пастанове.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: