Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Страсбургу Аляксандр Мілінкевіч правядзе шэраг важных сустрэч 11:05, 05/04/2006
5-6 красавіка ў рамках сесіі Еўрапарламента пройдуць мерапрыемствы з удзелам беларускага палітыка. У Страсбур Аляксандр Мілінкевіч прыехаў на запрашэнне старшыні Еўрапарламенту Хасепа Барэля.
На 5 красавіка запланаваныя сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з кіраўнікамі парламенцкіх фракцый. У другой палове дня пройдзе яго прэс-канферэнцыя, у якой возьмуць удзел кіраўнік камітэта Еўрапарламента па знешніх справах Эльмар Брок, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Богдан Кліх, віцэ-старшыня Еўрапарламента Януш Анышкевіч, і кіраўнік Беларускага народнага фронта Вінцук Вячорка. Затым Аляксандр Мілінкевіч будзе прысутнічаць на дэбатах па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі. Дзень завершыцца прыёмам у аднаго з намеснікаў старшыні Еўрапарламента, на якім будуць прысутнічаць Б.Кліх і глава дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Расіяй Кэмел Эрлінг, паведаміў БелаПАН.
6 красавіка Аляксандр Мілінкевіч працягне сустрэчы з лідэрамі фракцый. Ён возьме ўдзел у сумесным пасяджэнні камітэта па знешніх сувязях і дэлегацыі па сувязях з Беларуссю. Затым палітык будзе назіраць за ходам галасавання па рэзалюцыі аб сітуацыі ў Беларусі.