Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 56 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Financial Times»: «Захаду дастаткова проста спыніць бізнэс з дыктатарам»
13:40, 05/04/2006

Паводле брытанскага выданьня "Financial Times", "Захад усё ж можа даказаць Лукашэнку, што той сур`ёзна памыляецца, калі спадзяецца, што эканамічныя санкцыі немагчымыя..." Насуперак пашыранаму меркаваньню, эканоміка Беларусі, дзе пануе дзяржаўны сэктар, падкантрольны асабіста спадару Лукашэнку, вельмі залежная ад экспарту ў краіны Эўразьвязу, адзначае "Financial Times". "Паводле афіцыйных зьвестак, летась у жніўні ў Расею пайшло 36 % беларускага экспарту, у Эўразьвяз – 43 %, прычым найбольшымі імпартэрамі нафтапрадуктаў былі Вялікая Брытанія і Нідэрлянды”.

Продаж нафтапрадуктаў зьяўляецца асноўным рухавіком беларускай эканомікі. Дзякуючы дамовам з Расеяй, Беларусь купляе нафтасыравіну па 27 даляраў за барэль, аднак перапрадае рафінаваную нафту па ўсясьветных цэнах – за 60 даляраў.

“Штогод гэта прыносіць беларускай казьне амаль 2 мільярды даляраў, з дапамогай якіх Лукашэнка захоўвае сваю эканамічную стабільнасьць. Гэтыя грошы ў тым ліку ішлі на ўтрыманьне людзей у цывільным, якія 25 сакавіка зьбівалі апазыцыю, – адзначае газэта і працягвае: – Нельга дазваляць чалавеку, чыя ўнутраная і міжнародная палітыка мае адкрыта антызаходні характар, атрымліваць прыбыткі ў гандлі з Эўрапейскім Зьвязам”.

Як піша "Financial Times", Захаду ня трэба нічога дэкляраваць, а дастаткова проста спыніць бізнэс з дыктатарам. "Гэта было б лягічным крокам і паказала б беларускаму насельніцтву, што канфрантацыя з асноўнымі гандлёвымі партнэрамі наносіць шкоду эканамічнай стабільнасьці", – рэзюмуе "Financial Times".

Пераклад «Радые Свабода»


камэнтароў: 61

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: