Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацька Марыюша Машкевіч перанёс акцыю пратэсту да амбасады Беларусі (фота)
11:45, 06/04/2006

Бацька Марыюша Машкевіча – Ежы Машкевіч, які ў аўторак раніцай пачаў галадоўку дамагаючыся вызваленьня свайго сына, вырашыў працягнуць акцыю каля будынку беларускай амбасады. Спадар Машкевіч пакуль адчувае сябе добра. Галадоўка Ежы Машкевіча выклікала ў Польшчы вялізны розгалас – ад паведамленьня пра гэта пачыналіся ўчора галоўныя выпускі навінаў вядучых тэлеканалаў і радыёстанцыяў.

«Радые Свабода» Спадар Машкевіч кажа, што першую частку сваёй задачы выканаў – пра тое, што ягонага сына працягвае трымаць у сваіх руках беларускі рэжым, даведалася ўся краіна, а ўлады пачалі актыўныя захады ў справе ягонага вызваленьня.

(Машкевіч: ) “Я вельмі ўдзячны ўсім журналістам, у тым ліку і Радыё Свабода, за падтрымку, інфармацыю і канкрэтныя пытаньні”.

Ежы Машкевіч кажа, што ягоны сын ўжо ведае пра галадоўку бацькі і вельмі занепакоены гэтым з увагі на ягоны стан здароўя. Але на пытаньне пра самаадчуваньне, адказвае коратка – добра.

(Машкевіч: ) “Добра адчуваю сябе”.

Ежы Машкевіч не спадзяецца, што нехта зь беларускай амбасады выйдзе да яго ці перадасьць нейкую інфармацыю, але свайго сына пасьля выхаду з турмы і вяртаньня на радзіму хоча павітаць менавіта тут.

(Машкевіч: ) “Тут, каля гэтай амбасады, я буду знаходзіцца да канца, бо менавіта тут хачу сустрэць сына пасьля вызваленьня – няхай бачаць, у гэтым сымбалічным месцы”.

Спадар Машкевіч сёньня ізноў сустракаўся з прэм’ер-мінсітрам Польшчы Казімежам Марцінкевічам.

(Машкевіч: ) “Мне вельмі прыемна, што прэм’ер асабіста заклапочаны гэтай праблемай. Ён выказаў мне свае спачуваньні, а таксама казаў, што абураны адказам Лукашэнкі на ягоны ўчорашні заклік вызваліць Марыюша”.

Маленькая дачка Марыюша Машкевіча Матыльда перадала дзеду зробленую ўласнымі рукамі паштоўку з надпісам да таты, што сумуе безь яго – каб, калі гэта будзе магчыма, хаця б прачытаць яму гэта па тэлефоне.










напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: