Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўніцтва філфаку БДУ выклікае бацькоў затрыманых студэнтаў 15:18, 06/04/2006
Як стала вядома рэдакцыі газэты "Наша Ніва", кіраўніцтва філалагічнага факультэту БДУ выклікае па тэлефоне бацькоў тых студэнтаў, якія былі затрыманыя ў часе акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. Бацькам заяўляюць, што іх зьяўленьне абавязковае. Многія зь іх жывуць за сотні кіламетраў ад Менску.