Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эўрапарлямэнт заклікае правесьці паўторныя выбары ў Беларусі
14:54, 06/04/2006

Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Перад галасаваньнем Эўрапарлямэнт вітаў Аляксандра Мілінкевіча авацыямі. За ключавы пункт рэзалюцыі, у якім прэзыдэнцкія выбары 19 сакавіка ў Беларусі прызнаныя несвабоднымі і неадпаведнымі міжнародным стандартам, Лукашэнка лічыцца нелегітымным прэзыдэнтам Беларусі, а таму прэзыдэнцкія выбары павінны быць паўтораныя, было пададзена 524 галасоў - за, 17 - супраць. Як адзначае “Радыё Свабода” Рэзалюцыя ў цэлым была ўхваленая абсалютнай большасьцю, пры вельмі нязначнай колькасьць галасоў супраць.

Эўрапейскі парлямэнт вітаў рашэньне Рады Эўразьвязу ўнесьці А. Лукашэнку ў сьпіс асобаў, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць візавыя забароны, і заклікаў пашырыць гэты сьпіс за кошт чыноўнікаў мясцовых і цэнтральных органаў улады, якія былі ўцягнутыя ў парушэньні правоў чалавека і палітычных свабодаў цягам выбарчай кампаніі. Адначасова Эўрапарлямэнт заклікаў Раду Эўразьвязу аблегчыць візавы рэжым для прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Эўрапарлямэнт заклікаў афіцыйны Менск вызваліць лідэраў апазыцыі, дэманстрантаў, журналістаў, замежных грамадзян, якія былі арыштаваныя цягам кампаніі пратэстаў, а таксама апублікаваць сьпіс прозьвішчаў арыштаваных, умовы іх затрыманьня і абвінавачваньні, вылучаныя супраць іх, спыніць зьбіцьцё і катаваньні палітычных вязьняў.

Эўрапарлямэнт заклікаў ААН, Раду Эўропы і краіны сябры Эўразьвязу стварыць міжнародную камісію па дасьледаваньні зьнікненьняў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту будзе ўлічаная на паседжаньні Рады Эўразьвязу 10 красавіка ў Люксэмбургу, на якім будуць зацьверджаныя санкцыі супраць А. Лукашэнкі і іншых беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у фальшаваньні прэзыдэнцкіх выбараў і масавых рэпрэсіях пад час і пасьля выбарчай кампаніі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: