Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 67 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Намёт перад беларускай амбасадай у Варшаве стаіць ужо 25 дзён
13:53, 06/04/2006

Ужо 25 дзён стаіць каля беларускай амбасады намёт – цяпер ужо намёты – з прыхільнікамі дэмакратычных пераменаў, у якім кругласутачна дзяжураць палякі і беларусы. Каля амбасады Беларусі ў Варшаве пабываў карэспандэнт "Свабоды".

Так доўга пратэст такога тыпу не трываў, бадай, ніколі ў гісторыі беларускага дэмакратычнага руху, хаця ў дадзеным выпадку можна казаць пра рух міжнародны, бо з трох асобаў, якія знаходзяцца ў намётах ад самога пачатку – Элы, Славаміра і Антося, толькі Антось – беларус.

(Антось: ) “Наша акцыя бестэрміновая – няма нейкага канкрэтнага дня, калі мы вырашылі скончыць. Да нас далучыўся бацька Марыюша Машкевіча, што яшчэ раз пацьвярджае, што сэнс у гэтым ёсьць. Мы ўжо тут чацьверты тыдзень, час вельмі хутка мінуў, але думаю, што будуць стаяць намёты столькі, колькі трэба”.

За гэты час каля намётаў прайшоў шэраг масавых акцыяў супраць фальсыфікацыяў вынікаў выбараў, перасьледу апазыцыі ў Беларусі. Намёты наведалі вядучыя польскія палітыкі, грамадзкія дзеячы, намёты сталі ў пэўным сэнсе адной з прычынаў ноты пратэсту афіцыйнага Менску, які абвінаваціў бок польскі ў перашкодах у працы беларускім дыпляматам.

Варшавянка Эла – сапраўдная гаспадыня намётавага мястэчка, яна прыбірае гатуе, а адначасова інфармуе наведвальнікаў пра сэнс пратэсту.

(Эла: ) “Я адчуваю сябе вельмі добра – лічу, што гэта важная справа”.

Славамір цягам 25 дзён практычна не пакідаў намёту на працяглы час, ён найменш гаваркі, кажа, што справа для якой ён тут знаходзіцца – слушная, ніхто яго рабіць гэта не змушае, таму і няма чаго наракаць.

(Славамір: ) “Яшчэ трымаюся – жывы, прынамсі, і загартаваны”.

Напярэдадні на галоўным намёце зьявіся надпіс “Амбасада вольнай Беларусі” і гэта ў пэўным сэнсе сапраўды так – менавіта сюды, каб даведацца апошнія праўдзівыя навіны зь Беларусі цягам гэтых дзён прыходзілі тысячы палякаў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: