Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея й Нямеччына істотна розьняцца ў ацэнцы выбараў у Беларусі 11:34, 07/04/2006
У пытаньні ацэнкі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Расея і Нямеччына маюць істотныя адрозьненьні – так пішуць нямецкія СМІ, камэнтуючы візыт у Бэрліне расейскага міністра замежных спраў Сяргея Лаўрова.
Расейскі міністар сустракаўся сёньня з бундэсканцлерам Ангелай Мэркель і міністрам абароны Нямеччыны Францам-Ёзэфам Юнгам, учора меў працяглыя перамовы зь кіраўніком нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам. У часе сустрэчаў з бэрлінскімі кіраўнікамі міністар Лаўроў настойваў на тым, што ў аснову фармаваньня дачыненьняў зь Беларусі і таксама Ўкраінай мусяць быць пакладзеныя вынікі нядаўніх выбараў у гэтых краінах.
Тым часам нямецкі бок заявіў, што выбары ў Беларусі не адпавядалі міжнародным стандартам. Паводле міністра Штайнмаера, нагадваньне пра гэта беларускаму кіраўніцтву ня ёсьць умяшаньнем ва ўнутраныя справы сувэрэннай дзяржавы, паведмляе «Радыё Свабода».