Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўрапейскія палітыкі салідарныя з беларускай апазыцыяй
15:09, 10/04/2006

Польскі “Зьвяз на карысьць дэмакратыі ў Беларусі” падрыхтаваў ліст салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, які падпісалі дзясяткі вядомых людзей, у тым ліку і старшыня Эўрапарлямэнту Жазэп Барэль. Ліст гэтымі днямі будзе накіраваны Аляксандру Мілінкевічу.

У лісьце гаворыцца, што ў Беларусі арышты і зьбіцьцё ўдзельнікаў мірных акцыяў пратэсту, іх звальненьне з працы і шантаж сталіся «штодзённай справай», а сама Беларусь «застаецца апошняй дыктатурай у Эўропе, дзе «груба парушаюцца правы чалавека».

«Грамадзкі ўздым у Беларусі, які мы бачылі апошнім часам, давядзе да таго, што Беларусь стане вольнай і незалежнай дзяржавай, беларускі народ скіне таталітарнае ярмо і далучыцца да сям’і дэмакратычных эўрапейскіх народаў. У гэты час мы выказваем салідарнасьць зь беларускім народам, які змагаецца за свабоду, а змагацца за свабоду мае права кожны чалавек. Мы хочам перадаць вам слова і ідэю, дзякуючы якім наша краіна стала вольнай, гэта слова салідарнасьць», — гаворыцца ў звароце.

Старшыня Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі Антось Цялежнікаў сказаў «Радыё Свабода»:

«Гэта ліст салідарнасьці з усімі беларускімі патрыётамі, палітычнымі вязьнямі, якія былі арыштаваныя ў часе перадвыбарчай кампаніі, а таксама ў пэрыяд ад 19 па 25 сакавіка. Ліст падпісалі знаныя польскія і замежныя палітыкі, але таксама і прадстаўнікі польскай інтэлігенцыі» .

Ліст, сярод іншых, падпісалі старшыня Эўрапейскага парлямэнту Жазэп Барэль, расейскі палітык Грыгоры Яўлінскі, а таксама легендарны паплечнік Леха Валэнсы Генрык Вуец.




напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: