Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Студэнтка судзіцца з універсітэтам 10:44, 10/04/2006
Сёньня 10 красавіка адбудзецца суд па справе Тацяны Хома супраць Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Выключаная студэнтка падала ў суд на свой унівэрсытэт. Нагадаем, што Хома была выключаная з універсітэту за ўдзел у міжнароднай канферэнцыі ў Францыі.
Дата паседжаньня суду некалькі разоў пераносілася зь ініцыятывы ўнівэрсытэта. І ў выніку была прызначаная на 21 сакавіка - адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Але ў ноч на 21-е сакавіка Тацяна Хома разам зь сябрамі была затрыманая каля Кастрычніцкай плошчы. У выніку ў гэты дзёнь адбыўся іншы суд, паводле рашэньня якога, Тацяна знаходзілася 10 сутак ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна.