Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
1011 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На суд над сынам Веранікі Чаркасавай не пусцілі журналістаў
13:30, 10/04/2006

10 красавіка ў 11.00 суд Першамайскага раёна пачаў разгляд крымінальнай справы, узбуджанай у дачыненні да некалькіх падлеткаў, адзін з якіх - Антон Філімонаў, сын журналісткі Веранікі Чаркасавай, забітай у 2004 годзе. На слуханні прыйшлі блізкія і сябры Антона, калегі яго маці, праваабаронцы, прадстаўнікі офісу АБСЕ. Аднак у залю суда ўдалося патрапіць далёка не ўсім, хто прыйшоў на слуханні: спаслаўшыся на малыя памеры памяшкання, ахова не пусціла ў суд некаторых журналістаў і нават блізкіх абвінавачаных, паведаміла прэс-служба БАЖ.

А. Філімонава затрымалі 27 снежня супрацоўнікі Першамайскага РУУС па падазрэнні ў вырабе беларускіх грашовых купюраў. У яго і яшчэ некалькіх яго знаёмых знайшлі некалькі купюраў па 5 і па 10 тысяч беларускіх рублёў, і ў дачыненні да іх была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 221 ч. 1 КК РБ. Падлеткі правялі некалькі сутак у следчым ізалятары часовага ўтрымання, аднак 30 снежня ўсіх, акрамя Антона, адпусцілі. Мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай была прымененая толькі да Філімонава. Нягледзячы на шматлікія звароты блізкіх падлетка і калегаў яго маці ў следчыя органы і суды, доўгі час меру стрымання Антону адмаўляліся змяніць. Толькі 13 сакавіка яго пагадзіліся выпусціць да суда пад заклад.

Праз некалькі дзён стала вядома, што справа была перакваліфікаваная: калі раней Антона звінавачвалі ў парушэнні часткі 1 арт. 221 КК РБ, якая прадугледжвала пакаранне ад 2 да 5 гадоў пазбаўлення волі, то 9 сакавіка следчы падпісаў пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы па частцы 2 таго ж артыкулу, якая прадугледжвае пакаранне ад 5 да 15 гадоў зняволення.


"Першая частка 221 артыкулу "перарасла" у частку 2 па прыкмеце "паўторнасці". Не ведаю, як будзе разглядаць гэта суд, але юрысты, адвакаты лічаць, што паўторнасці тут няма, і я ім давяраю як спецыялістам, - заявіў прэс-службе БАЖ Уладзімір Мялешка - дзядуля і апякун Антона. "Хочацца спадзявацца, што суд падыдзе да справы аб`ектыўна і непрадузята і не будзе караць падлеткаў занадта жорстка, а дасць ім магчымасць выправіцца..."

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: