Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалая Аўтуховіча арыштавалі на пяць сутак
10:16, 11/04/2006

10 красавіка ў Ваўкавыскім раённым судзе быў разгледжаны адміністрацыйны пратакол на Мікалая Аўтуховіча. Суд пакараў яго пяцідзённым арыштам. Мікалая Аўтуховіча, які хаваўся два месяцы, затрымалі ўвечары 8 красавіка ў Менску. Яго даставілі у Ваўкавыск і склалі пратакол аб непадпарадкаваньні міліцыянтам і “нецэнзурнай лаянцы”, паведамляе «Радыё Свабода».

У судзе прысутнічаў сябра Мікалая Аўтуховіча Ўладзімер Асіпенка. Ён паведаміў, што Аўтуховіча зь Менску прывёз супрацоўнік крымінальнага вышуку Атока і два канвойныя міліцыянты. Гэта было а пятай раніцы ў нядзелю. Паводле пратаколу, калі ўсе выйшлі з машыны каля райаддзелу міліцыі, Атока спытаў Аўтуховіча наконт зарэгістраванай на яго зброі, а затрыманы нібыта пачаў лаяцца і піхнуў яго ў плячо.

Суд меў адбыцца раніцай, але, паводле Ўладзімера Асіпенкі, затрыманага не прывезьлі, пазьней прайшла нарада наконт меры стрыманьня Аўтуховічу, а пры канцы дня яго прывезьлі ў суд.

“А чаму нічога ня вырашылі? Таму што, напэўна, нешта не састыкоўваецца, ня ведаюць, што рабіць з Аўтуховічам. Прынамсі, суткі далі яўна для таго, каб зацягнуць час, каб канчатковае рашэньне прыняць у Горадні і пасадзіць яго ў сьледчы ізалятар”, -- лічыць прадпрымальнік.

Сам Аўтуховіч гэта выдатна разумее, гаворыць Уладзімір Асіпенка. Дагэтуль прадпрымальнік быў у вышуку, ён уцёк з-пад хатняга арышту 9 лютага. Рашэньне наконт хатняга арышту а потым вышуку прымаў у Горадні судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Рачынскі, які вёў крымінальную справу Аўтуховіча наконт ухіленьня ад уплаты падаткаў.

Сёньня Мікалай Аўтуховіч, які знаходзіцца ў ізалятары Ваўкавыскага РАУС, пагадзіўся здаць зброю, што зарэгістраваная на яго. Карабін і паляўнічую дубальтоўку даставілі ў міліцыю сябры прадпрымальніка.

У абвестцы аб вышуку Мікалая Аўтуховіча было пазначана, што ён узброены чатырма адзінкамі зброі. Аднак газавы пісталет у яго забраў сьледчы падчас арышту яшчэ мінулай восеньню, а карабін і дубальтоўка заставаліся ў яго дома ў Ваўкавыску. Іншай зброі на яго не зарэгістравана, паведаміў ягоны сябар Уладзімір Асіпенка.

Мікалая Аўтуховіча, які зьяўляецца ўладальнікам аўтамабіляў таксі, абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, і што гэта пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры. На час ягоных уцёкаў крымінальная справа была прыпыненая.

Летась на час сьледзтва яго пасадзілі за краты. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня 2005 году перавезьлі у Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён страціў 38 кіляграмаў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: