Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму павiнна цярпець ганьбу iмя воiна — вызвалiцеля Мiнска Барыса Акрэсцiна?
16:21, 11/04/2006

Вязнiца, праз якую ў апошнi час прайшло мноства сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны, размешчана на вулiцы Акрэсцiна ў Мiнску. За якiя ж грахi павiнна цярпець ганьбу iмя воiна, вызвалiцеля Мiнска Барыса Сямёнавiча Акрэсцiна — Героя Савецкага Саюза, гвардыi старшага лейтэнанта, намеснiка камандзiра эскадрыллi штурмавога авiяпалка, якi зрабiў 381 баявы вылет? 6 лiпеня 1944 года ў баi з групоўкай гiтлераўскiх войск, якая прарвалася з Мiнскага “катла”, яго самалёт быў падбiты. Ахопленую полымем машыну лётчык кiнуў на варожую калону i загiнуў як герой. Але застаўся жывы ў памяцi народа.

Таму вельмi i вельмi балюча, што светлае iмя воiна-вызвалiцеля апошнiя гады з-за бяздумнасцi ўлад даволi часта згадваецца ў зусiм не адпавядаючым яго ганароваму статусу кантэксце. Людзi не лепшымi словамi ўспамiнаюць iзалятар часовага ўтрымання “на Акрэсцiна”.

Лiчу гэтую, мякка кажучы, неадпаведнасць грахом сталiчнага гарсавета. Няхай бы ён падшукаў для ўвекавечання iмя героя iншую вулiцу — акрамя хiба што Урыцкага i Валадарскага, бо там — “Пiшчалаўскi цэнтрал” i “Амерыканка”. Напэўна, сённяшняй вулiцы iмя Акрэсцiна больш бы пасавала назва Турэмнай цi Гулагаўскай, а мо нават Паўлiчэнкаўскай — па iменi сумнавядомага палкоўнiка СОБРа.

Ну, а калi гарсавет пра гэта не парупiцца, то мiнчукi i самi нешта трапнае ў гэтым сэнсе прыдумаюць. Перахрысцiлi ж у народзе ў гэтыя днi Кастрычнiцкую плошчу ў майдан iмя Кастуся Калiноўскага. I назву гэтую цяпер нi зубамi нiхто не выгрызе, нi самым лепшым гатункам пральнага парашку не адмые, паколькi яна ўвайшла ўжо ў гiсторыю!


Васiль ПIНЧУК, жыхар Мiнска.

“Народная воля”

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: