Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве судзяць пракурораў, якія не расьследвалі справы аб забойстве ў 1981 годзе мірных дэманстрантаў 11:01, 11/04/2006
У Варшаве перад Вайсковым акружным судом пачаўся працэс трох былых вайсковых пракурораў, абвінавачаных у стварэньні перашкодаў у працах сьледзтва па справе разгону мірнай дэманстрацыі. Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
16 сьнежня 1981 г. у шахце «Вуек» на поўдні Польшчы ад міліцэйскіх куляў загінула 9 гарнякоў, якія пратэставалі супраць увядзеньня ваеннага стану. На той момант сьледзтва было спынена з увагі на адсутнасьць доказаў.
І сёньня трох былых вайсковых пракурораў абвінавачваюць у тым, што па іхнаму загаду не былі сабраныя ўсе неабходныя доказы, а сьледзтва вялося такім чынам, каб абараняць міліцыянтаў, якія стралялі ў мірных дэманстрантаў.