Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Міліцыянт сарваў зь мяне майку, запіхваў яе ў рот, загадваючы яе зьесьці…»
15:23, 11/04/2006

Удзельнікі мірных акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў звяртаюцца ў пракуратуру з заявамі, ў якіх распавядаюць аб жорсткім збіцці і здзеках з боку супрацоўнікаў міліцыі. “Наша Ніва” сёньня друкуе заяву Канстанціна Вусёнка, затрыманага на Кастрычніцкай плошчы 22 сакавіка.

Заява

22 сакавіка 2006 г., а 18-й гадзіне, ля ўваходу ў мэтро «Кастрычніцкая» я, Вусянок Канстанцін Андрэевіч, быў затрыманы работнікамі міліцыі. Пры затрыманьні міліцыянты не назваліся і прычынаў затрыманьня не патлумачылі. Мяне завялі ў фургон спэцаўтамабіля МАЗ, што знаходзіўся за будынкам Палацу Рэспублікі на плошчы «Кастрычніцкая». У фургоне знаходзіліся тры работнікі міліцыі ў форме палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня (ПМСН) ГУУС Менгарвыканкаму. Адзін з прысутных работнікаў міліцыі пачаў зьбіваць мяне, наносячы ўдары ў грудзі. На мае просьбы спыніць проціпраўныя ўчынкі ён не рэагаваў, працягваючы зьбіваць. Затым ён сарваў зь мяне майку, запіхваў яе ў рот, загадваючы яе зьесьці. У выніку ў мяне была парвана аброцька языка. Усе гэтыя зьдзекі суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі. Пасьля гэты работнік міліцыі зрабіў дагляд маіх асабістых рэчаў, што ляжалі ў сумцы. Знайшоў там інструмэнты цырульніка і спытаў мяне, нашто яны мне. Я адказаў, што раблю цырульнікам у адным з салёнаў Менску. У адказ работнік міліцыі заявіў, што зараз зробіць стрыжку. Ён ўзяў нажніцы і састрыг мне пасму валасоў на галаве. Гэтыя зьдзекі таго работніка міліцыі чыніліся ў прысутнасьці іншых міліцыянтаў, каторыя ніякім чынам не рэагавалі на падзеі. У машыне ў той момант таксама знаходзіліся іншыя затрыманыя. Пазьней мяне даставілі ў памяшканьне аб’яднанага спэцыяльнага прымальніка-разьмеркавальніка ГУУС Менгарвыканкаму. Пры паступленьні ў спэцпрымальнік я зьвярнуў увагу работнікаў міліцыі на факт майго зьбіцьця прадстаўнікамі ПМСН, аднак яны адмовіліся зафіксаваць той факт.

Пазьней пастановаю суду я быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці паводле ч.1 арт.167 КоАП і асуджаны на 10 сутак.

У адпаведнасьці з вынесенай судом пастановай, рапарты пра маё затрыманьне былі ўкладзеныя работнікамі міліцыі А.Воранам і С.Хатамавым. На судовае паседжаньне іх не выклікалі і ў якасьці сьведкаў не апытвалі. Я ня пэўны, ці гэта менавіта тыя работнікі міліцыі, што мяне затрымлівалі і зьбівалі і зьдзекваліся зь мяне. Тым часам у мяне ёсьць фатаграфія работніка ПМСП, які зьбіваў мяне.

У зьвязку з гэтым, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пракуратуры», я прашу:

1. Ініцыяваць пракурорскую праверку прыведзеных мною фактаў;

2. Распачаць крымінальную справу ў дачыненьні да работніка міліцыі, які дапусьціў перавышэньне службовых паўнамоцтваў, і прыцягнуць яго да прадугледжанай законам адказнасьці;

3. Выдаць мне накіраваньне на судова-мэдычную экспэртызу.

К.А.Вусянок

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: