Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд адмовіў Тацяне Хоме
15:13, 12/04/2006

Судзьдзя Заводзкага раёну Менску Ірына Мардовіч, якая тры дні разглядала скаргу былой студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, адлічаную пасьля таго, як яе абралі ў кіраўніцтва эўрапейскай студэнцкай арганізацыі, сёньня адхіліла позву Тацяны Хомы супраць адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта (БДЭУ). Больш таго, сёньня прадстаўнік БДЭУ заявіў, што яны здымаюць сваю прапанову Тацяне аб магчымасьці ўзнаўленьні вучобы на платнай форме, з наступнага году, паведамляе «Радыё Свабода”.

Прадстаўнік БДЭУ заявіў, што яны зрабілі гэты крок у сувязі з тым, што на асабістым сайце Тацяны Хомы нібыта зьявіліся інфармацыя, якая ганьбіць гонар іхнага ўнівэрсытэту.

Нагадаем, былая студэнтка 4 курсу факультэту міжнародных эканамічных дачыненьняў Тацяна Хома адстойвала сваё права вучыцца ў Беларусі, якога яна цяпер пазбаўленая. Актывістка студэнцкага руху спрабавала праз суд даказаць, што яе выключэньне з унівэрсытэту 24 лістапада 2005 году незаконнае.

Прадстаўнік унівэрсытэту на судзе Віктар Сьпіраў, лічыць, што Тацяна “груба парушыла правілы ўнутранага распарадку і выявіла адкрытую непавагу да БДЭУ як арганізацыі, якая нясе адказнасьць за бясьпеку студэнтаў у працэсе навучаньня”.

Рэч у тым, што Тацяна Хома не паведаміла адміністрацыі пра сваю паездку ў Францыю, дзе была абраная ў Раду ESIB (Нацыянальныя зьвязы студэнтаў Эўропы). У той час у Францыі была складаная ўнутраная сытуацыя, падкрэсьлівае спадар Сьпіраў.

Нагадаем, што Тацяна Хома вучылася амаль выключна на выдатна. А ESIB (Нацыянальныя зьвязы студэнтаў Эўропы), у раду якой яе абралі, існуе ад 1982 году і аб’ядноўвае міжнародныя студэнцкія арганізацыі больш як трыццаці краінаў Эўропы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: