Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Па ўсей краіне звальняюць апазыцыянераў з працы і ціснуць на студэнтаў
18:04, 12/04/2006

У праваабарончыя арганізацыі кожны дзень паступае новая інфармацыя пра ціск на студэнтаў і звальненьні з працы актывістаў апазыцыі і ўдзельнікаў акцыяў пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Прэс-цэнтр Хартыі’97 прапануе інфармацыю аб рэпрэсіях, якая з’явілася ў апошнія дні.

Аднім з апошніх быў зварот ў праваабарончы цэнтр “Вясна” Тацяна Дзядок, студэнткі Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Універсітэта (вядомы скандальным адлічэннем Таццяны Хома).

Тацяна Дзядок паведаміла пра тое, што пасля яе затрымання пад час разгону намётавага гарадка і адбыцця адміністратыўнага арышту (10 сутак), з боку адміністрацыі універсытэта на яе аказваецца маральный ціск. Так, дэкан Вышэйшай школы турызма Кабушкін Мікалай Іванавіч, патрабаваў ад Тацяны Дзядок, студэнткі - выдатніцы, каб яна публічна "пакаялася" перад студэнтамі і дэканатам, а пасля гэтага каб "пакаяліся" і яе бацькі.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, сябра Нацыянальнага Камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Пружанаў Уладзімер Радзівончык звольнены з працы.

Уладзімер Радзівончык сваё звальненьне наўпрост зьвязвае з працай у якасьці аднаго з кіраўнікоў рэгіянальнага штабу Аляксандра Мілінкевіча. Ён працаваў у адной з камерцыйных фірмаў, кіраўніцтва якое пасьля прэзідэнцкай кампаніі загадала актывісту АГП адмовіцца ад палітычнай дзейнасьці. Калі Уладзімер Радзівончык зрабіў выбар на карысьць далейшага сяброўства ў апазыцыйнай партыі, яго звольнілі.

Раней паводле аналагічных прычынаў страціў працу ў камэрцыйнай структуры кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан. У часе выбарчай кампаніі яго арыштавалі на 10 сутак, а ўжо пасьля выбараў спадар Навасельчан быў зноў пакараны судом на такі ж тэрмін.

Палітвязьні магілёвец Алег Дзячкоў і дрыбінец Андрэй Юркоў, якія адседзелі 15 сутак у Жодзінскім СІЗА, даведаліся, што ад 24 сакавіка звольненыя з працы. Па звестках “Радыё Свабода”, Андрэй Юркоў працаваў восем гадоў галоўным спэцыялістам маркетынгу на прадпрыемстве "Вучгас" Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра сваё звальненьне даведаўся па вяртаньні. Пасьля прыватнай размовы з кіраўніком прадпрыемства ён, каб не ствараць непрыемнасьцяў калектыву, звольніўся на ўласнае жаданьне.

Алег Дзячкоў выкладаў у адной з магілёўскіх сярэдніх школаў спэцыяльны абавязковы курс "Магілёвазнаўства". За год настаўніцтва асаблівых нараканьняў з боку адміністрацыі не было. Са словаў спадара Дзячкова, 24 сакавіка, у дзень ягонага зьняволеньня, у школу неўспадзеўкі наведалася праверка, якая і паспрыяла звальненьню.

10 красавіка ў Менску быў звольнены з працы ўдзельнік сакавіцкай акцыі на Кастрычніцкай плошчы, былы палітвязень Жодзінскай турмы Аляксей Більдзюк. 24-гадовы настаўнік фізыкі, інфарматыкі і астраноміі пасьля сканчэньня Белдзяржуніверсітэту па размеркаваньню працаваў у менскай школе №161. Аляксей Більдзюк на мінулым тыдні прыйшоў у школу пасьля амаль двухтыднёвага перапынку. Ён знаходзіўся з 23 на 24 сакавіка ў "намётавым гарадку", які быў гвалтоўна зьліквідаваны, і адбыў 12-суткавы арышт у Жодзінскай турме за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Калі ён выйшаў на волю і зьявіўся ў школе, дырэктар Валеры Стружко сустрэў яго няветліва. "Карацей, я схадзіў на працу, там з дырэктарам паразмаўлялі. Настрой у яго быў такі: маўляў, я цябе магу звольніць паводле артыкулу. Потым ён патэлефанаваў, як я мяркую, у кіраўніцтва адукацыі Маскоўскага раёну і пасьля сказаў, што будзем звальняць паводле асабістага жаданьня,"- расказаў малады настаўнік “Радыё Свабода”. Да турмы настаўнік меў у школе 24 гадзіны выкладаньня.

Як стала вядома рэдакцыі газэты "Наша Ніва", кіраўніцтва філалагічнага факультэту БДУ выклікае па тэлефоне бацькоў тых студэнтаў, якія былі затрыманыя ў часе акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. Бацькам заяўляюць, што іх зьяўленьне абавязковае. Многія зь іх жывуць за сотні кіламетраў ад Менску.

“Наша Ніва” таксама паведамляла, што ўдельнікі сакавіцкіх акцыяў пратэсту Дзяніс Дзюба і Рыгор Шкурынаў былі адлічаныя з Пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка, Віталь Ліпень і Станіслаў Стогній адлічаныя з Тэхналягічнага ўнівэрсытэту.

Актывіст каманды Мілінкевіча Віктар Вайцюк вымушаны быў напісаць заяву аб звальненьні па ўласным жаданьні. Праблемы ў Віктара Вайцюка пачаліся пасля таго, як невядомыя падчас выбарчай кампаніі размалявалі сцены будынкаў у Ваўкавыску палітычнымі графіці. Міліцыянты правялі ў кватэры Вайцюка ператрус, сканфіскавалі кампутар і некаторыя дакументы. Пазней усё гэта вярнулі. Віктара Вайцюка некалькі разоў выклікалі на допыты ў міліцыю і КДБ. Урэшце высветлілася, што ён не мае дачынення да надпісаў на сценах. Вайцюк напісаў скаргу ў раённую пракуратуру на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі і запатрабаваў тлумачэньня: на якой падставе ў ягонай кватэры рабілі ператрус? На яго спрабавалі націснуць супрацоўнікі праваахоўчых органаў, каб ён забраў заяву — Віктар Вайцюк адмовіўся. Тады ціск пачаўся на працы - Віктар Вайцюк працаваў у прыватнай фірме "Мікс" электрамеханікам электронна-касавых апаратаў.

У прэсавы цэнтр Хартыі’97 звярнулася Вікторыя Салей з Мастоў (Гарадзенская вобласць), якая працавала назіральнікам падчас рэферэндуму ў 2004 годзе і планавала назіраць за прэзідэнцімі выбарамі. Яшчэ да выбараў жанчыну неаднаразова выклікалі ў пракуратуру па справе назіральнікаў з “Партнерства”. 19-25 сакавіка Вікторыя была ў Менску, ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Да гэтага яна напісала на працы (дзіцячы садок №6) заяву аб адпачынку за ўласны кошт, але калі вярнулася ў Масты даведалася, што звольнена з працы за “шматлікія прагулы”.

Акрамя таго, жанчына адмаўляюцца даваць дазвол на выезд з краіны. У Мастоўскім РУУС кажуць, што справу Вікторыі Салей зараз разглядае Ваўкавыская управа КДБ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: