|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ці вызваляць Мiхаiла Марынiча? 12:41, 12/04/2006 “Але гэтае пытанне суд разгледзiць толькi тады, калi нам у адпаведным парадку прадставяць матэрыялы на ўмоўна-датэрмiновае вызваленне, — сказаў Сукала. — Пры гэтым матэрыялы рыхтуюцца папраўча-працоўнай установай, потым накiроўваюцца ў назiральную камiсiю. Як толькi гэтая працэдура будзе выканана, мы будзем гатовыя разгледзець гэтыя матэрыялы. Чаму яны не прыйшлi — мне цяжка сказаць. Вы можаце задаць гэтае пытанне мiнiстру ўнутраных спраў Уладзiмiру Навумаву, паколькi яно знаходзiцца ў кампетэнцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў”. А вось што сказаў генерал-лейтэнант Навумаў, да якога “Народная воля” днямi звярнулася з гэтым пытаннем. “Мiнiстэрства ўнутраных спраў толькi выконвае пакаранне, мы не выносiм прысудаў, — сказаў Уладзiмiр Уладзiмiравiч. — Якое пакаранне прадугледжана судом, такое мы i выконваем. Таму не трэба Мiнiстэрства ўнутраных спраў рабiць крайнiм у гэтым выпадку. Будзе рашэнне суда — мы яго выканаем”. У адмiнiстрацыi калонii, дзе Марынiч адбывае пакаранне, сказалi, што “прэтэнзiй да паводзiн гэтага асуджанага няма”, таму ў блiжэйшы час пытанне аб умоўна-датэрмiновым вызваленнi палiтыка павiнна быць вырашана... *** 30 снежня 2004 года раённы суд Мiнска прызнаў М.Марынiча вiнаватым ў завалодваннi аргтэхнiкай, якая была перададзена пасольствам ЗША ў часовае карыстанне грамадскай арганiзацыi “Дзелавая iнiцыятыва”, якой кiраваў Марынiч. Палiтыка прыгаварылi да пяцi гадоў пазбаўлення волi ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi. 18 лютага 2005 года тэрмiн утрымання пад вартай быў скарочаны да 3 гадоў i 6 месяцаў. У калонii М.Марынiч перанёс iнсульт i цяжкае захворванне вачэй. Даша ПАЎЛОЎСКАЯ, “Народная воля” mmmmm
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|