Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ГУУС Мінгарвыканкама не ўбачыў парушэння правоў затрыманых журналістаў
16:09, 12/04/2006

ГУУС Мінгарвыканкама не лічыць, што былі парушаныя правы журналістаў, затрыманых і змешчаных у спецпрымальнік на Акрэсціна ў канцы сакавіка. Гэта вынікае з ліста, які ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала ад намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама А. Найдзенкі ў адказ на сваю скаргу ад 24 сакавіка.

“Довады, прыведзеныя ў скарзе, з’яўляюцца неабгрунтаванымі, таму што незалежна ад таго, хто і калі быў затрыманы і прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці і па пастанове суда падвергнуты адміністратыўнаму арышту, карыстаюцца роўнымі правамі і выконваюць абавязкі адміністратыўна арыштаваных асобаў”, - гаворыцца ў лісце сп. Найдзенкі. Ён сцвярджае, што ўсе затрыманыя з 21 да 24 сакавіка змяшчаліся ў спецпрымальнік толькі пры наяўнасці ўсёй неабходнай дакументацыі. Намеснік начальніка ГУУС запэўніў таксама, што адміністрацыя АСПР (аб’яднанага спецпрымальніка-размеркавальніка) напрацягу сутак паінфармавала блізкіх затрыманых, якія пагадзіліся падаць звесткі аб такіх. “Таксама яны былі забяспечаныя гарачым харчаваннем і матэрыяльна-бытавым забеспячэннем па вызначаных нормах..., былі забяспечаныя спальным месцам, газетамі, часопісамі, карысталіся ўласнай вопраткай па сезоне, мелі пры сабе прадметы асабістай гігіены, медыкаменты і іншыя лекавыя прэпараты”, - гаворыцца ў пасланні.

Нагадаем, што 24 сакавіка БАЖ накіраваў начальніку спецпрымальніка на Акрэсціна, начальніку ГУУС Мінгарвыканкама, а таксама пракурору г. Мінска з патрабаваннем прыцягнуць да адказнасці асобаў, вінаватых у парушэнні правоў затрыманых і арыштаваных журналістаў. БАЖ звяртаў увагу на шматлікія парушэнні, дапушчаныя ў працэсе затрымання журналістаў і іншых грамадзян: змяшчэнне ў спецпрыёмнік без адпаведнай дакументацыі; адсутнасць своечасовай інфармацыі пра іх месцазнаходжанне; парушэнне нормаў умоваў утрымання людзей; кепская праца сістэмы перадачы асабістых рэчаў і прадуктаў харчавання затрыманым.

Ад кіраўніцтва спецпрымальніка, а таксама з пракуратуры г. Мінска адказаў арганізацыя пакуль не атрымала.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: