Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Андрэс Хэркель: расейскія дэпутаты прызнаюць зусім іншыя каштоўнасьці
17:35, 13/04/2006

Старшыня падкамісіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) ў справах Беларусі Андрэс Хэркель, сёньняшні справаздаўца ў ПАРЭ па Беларусі, заявіў “Радыё Свабода, што рэзалюцыя Ассамблеі выглядае дакладна так, як ён хацеў яе бачыць. “Я задаволены канчатковым зьместам рэзалюцыі – папраўкі толькі палепшылі яе. Тое, што казаў дэпутат ад Расеі Віктар Калесьнікаў паказвае, якая вялікая розьніца паміж, напрыклад, маёй ацэнкай выбараў і ацэнкай расейскіх прадстаўнікоў, якая вялікая гэта праблема. Большасьць, аднак, падтрымала маю справаздачу”, -- заявіў Хэркель.

У часе дэбатаў у ПАРЭ, спадар Хэркель заявіў, што “заходнія краіны і Расея прызнаюць зусім іншыя каштоўнасьці” ацэньваючы выбары ў Беларусі. На пытаньне, ці ёсьць шанец на паразуменьне ў гэтай справе паміж большасьцю дэпутатаў ПАРЭ і расейскімі дэпутатамі ў будучыні, Хэркель адказаў:

“Нічога ня робіцца адразу, але палітыкі павінны прызнаваць нейкія ідэалы, мець шчыры падыход да таго што адбываецца, тады можна шукаць шляхі для дыялёгу. Так, ёсьць розныя ацэнкі вынікаў выбараў у Беларусі – трэба шчыра прызнацца ў гэтым. Таму я лічу, што пра гэта трэба далей размаўляць – на ўзроўні Камітэту міністраў ці іншых узроўнях”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: