Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аўтуховіч – зноў за кратамі
13:28, 13/04/2006

Сёньня прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча даставілі ў гарадзенскі суд з Ваўкавыску, дзе ён адбываў пяць сутак адміністрацыйнага арышту. Судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Горадні Мікалай Рачынскі зьмяніў яму меру стрыманьня – з хатняга арышту на ўтрыманьне пад вартай, паведаміла “Радыё Свабода”.

Аўтуховіч будзе знаходзіцца ў Гарадзенскай турме. Суд зрабіў перапынак на два тыдні, да 27-га красавіка, каб Мікалай Аўтуховіч мог азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча затрымалі 8 красавіка ўвечары ў Менску на вуліцы. 9 лютага Мікалай Аўтуховіч не зьявіўся на судовы працэс у Горадні, які меў пачацца ў Кастрычніцкім раённым судзе горада. Міліцыянт, які павінен быў даставіць яго з Ваўкавыску, не знайшоў прадпрымальніка дома, дзе той знаходзіўся пад хатнім арыштам. Прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў, што пацягнула страты для бюджэту ў асабліва буйным памеры.

Летась на час сьледзтва яго пасадзілі за краты. Мікалай Аўтуховіч праводзіў галадоўку пратэсту супраць свайго арышту спачатку ў гарадзенскай турме, потым у рэспубліканскім турэмным шпіталі, адкуль яго 28 сьнежня 2005 году перавезьлі у Ваўкавыск і зьмясьцілі пад хатні арышт. За 74 дні галадоўкі ён страціў 38 кіляграмаў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: