Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лiтаральна некалькi хвiлiн прысутнiчаў у зале Аршанскага суда сведка абвiнавачання i адначасова пацярпелы Дзмiтрый Бурчанкоў, якi выступаў, пераконваючы суд у тым, што затрыманы мясцовымi супрацоўнiкамi мiлiцыi актывiст арганiзацыi “Малады фронт” Iгар Казiмiрчук паводзiў сябе па-хулiганску: учынiў бойку i нецэнзурна лаяўся. Тое ж у адзiн голас сцвярджалi i абодва мiлiцыянеры, піша «Народная воля».
I толькi падсудны пярэчыў усяму гэтаму, гаворачы, што невядомы яму чалавек, якi цяпер прадстаўляецца Дзмiтрыем Бурчанковым, напаў на яго, распачаў бойку, а потым, як па выклiку, раптам падскочылi людзi пры пагонах i арыштавалi не таго, хто сапраўды быў вiнаваты. Але суддзя Алена Дзямешчанка без ваганняў прыняла бок абвiнавачання i пакарала Казiмiрчука пяццю суткамi адмiнiстрацыйнага арышту ў iзалятары часовага ўтрымання Аршанскага РАУС.
Цiкава, што, выслухаўшы прыгавор, сведка (ён жа пацярпелы) адразу ж знiк. А калi адвакат асуджанага зрабiў запыт у пашпартна-вiзавую службу Оршы аб вызначэннi асобы пацярпелага Д.В.Бурчанкова, то адказу не атрымаў. Але пазней усё ж даведаўся, што чалавека з гэткiм iмем i прозвiшчам няма нi ў Оршы, нi ў Аршанскiм раёне, нi ў Вiцебскай вобласцi наогул.