Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Песьні Свабоды» спампавалі больш за 50 тысяч разоў 13:21, 13/04/2006
За першы месяц, што альбом быў цалкам выкладзены на “Тузіне Гітоў” (www.music.fromby.net) да яго зафіксаваная вялікая ўвага інтэрэнт-наведнікаў – больш за 5.000 чалавек заходзіла на старонку “Песьняў Свабоды”. Калі сумарны трафік, атрыманы праз спампоўваньне “Песьняў Свабоды” падзяліць на сярэднюю “вагу” ўсіх файлаў зь песьнямі, дык можна падлічыць, што увесь альбом быў спампаваны каля 2.400 разоў (больш за 50 тысячаў зваротаў да песьняў). Праект прыцягнуў увагу наведнікаў з 67-мі краінаў сьвету, прычым для многіх небеларускіх аматараў музыкі гэты праект стаў адным зь першых знаёмстваў з сучаснай беларускай альтэрнатывай...
Многія ўладальнікі сваіх размаітых вэб-праектаў, блёгаў, удзельнікі форумаў з ахвотаю абмяркоўвалі песьні й публікавалі банэры й спасылкі “Песьняў Свабоды” (зафіксавана каля 600 старонак са спасылкамі на старонку “Песьняў Свабоды”).
Цягам першага месяца публікаваньня найбольш разоў была спампаваная “тытульная” песьня праекта “Сьпей мне” Алега Хаменкі й гурта “Палац” – 4.795 зваротаў да песьні. Таксама сярод найбольш пампаваных песьняў:
З такой пільнай увагі да праекту рэдакцыяй “Тузіна Гітоў” з ухваленьня выдаўца “VoliaMusic” праект было вырашана яшчэ на некаторы час пакінуць у рэжыме поўнай публікацыі й даступнасьці да спампоўваньня.