Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Навучальныя ўстановы баяцца палітычнай актыўнасьці моладзі
12:01, 13/04/2006

У Менскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы навучэнцы ўдзельнічаюць у апытаньні. Каля траціны пытаньняў носяць грамадзка-палітычны характар – аб стаўленьні студэнтаў да акцыяў, палітычных падзеяў. Адметна, што апытаньне абавязковае і неананімнае, паведамляе www.studenty.by.

Навучэнцаў здымалі з параў і адводзілі ў кампутаровую залю, дзе кожны адказваў на шэраг пытаньняў. Анкета вельмі падрабязная і шырокая, таму запаўненьне займала амаль ўсю навучальную гадзіну. Кожны пазначаў сваё імя, прозьвішча, групу, аддзяленьне.

Сярод пытаньняў былі наступныя:

“Ці дапускаеце вы ўдзел у несанкцыянаваных сходах/мітынгах/шэсьцях/дэманстрацыях?”

“Як члены БРСМ вашай групы ўплываюць на фармаваньне вашай асобы?”

“Якія формы грамадзкай дзейнасьці вас цікавяць?”

“Па якіх крыніцах вы атрымліваеце інфармацыю/фармуеце сваю пазыцыю?”

“Як вы ставіцеся да нацыяналістычных (нецярпімасьць да іншых нацыянальнасьцяў) ідэяў сярод моладзі?”

“Якія рэчы ў палітыцы вас цікавяць?”

Відавочна, што на многія пытаньні студэнты адказвалі “цяжка адказаць”, паколькі пры ўмове публічнасьці апытаньня і з улікам ціску, які зараз вядзецца на студэнтаў з-за грамадзкай актыўнасьці, адкрыта выказваць сваю пазыцыю перад адміністрацыяй навучальнай установы можа ня кожны.

Правядзеньне анкетаваньняў, са словаў навучэнцаў, нярэдкая справа ў каледжы – раз у 1-2 месяцы яны адказваюць на розныя псыхалягічныя тэсты. Але ўпершыню ў анкету ўлучаныя палітычныя пытаньні. Актыўныя студэнты лічаць, што на такі крок адміністрацыя навучальнай установы пайшла, каб адсачыць настроі навучэнцаў у зьвязку з палітычнымі падзеямі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: