Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Супраць актывіста вулічных апазіцыйных акцый Міхася Панкова супрацоўнікі міліцыі распачалі крымінальную справу. 13 красавіка паплечнікі 23-гадовага Міхася Панкова даведаліся, што яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі Савецкага раёну Менску. Ад 11 красавіка ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня па падозраньню ва ўхіленьні ад вайсковых абавязкаў. Сябры Міхася лічаць, што хлопца затрымалі менавіта з прычыны ягонага актыўнага ўдзелу ў вулічных акцыях апазыцыі.
Кіраўнік аддзелу дазнаньня Андрэй Солтан паведаміў “Радыё Свабода”, што крымінальную справу супраць Міхася Панкова распачалі паводле зьвестак, якія даслалі ў міліцыю супрацоўнікі вайсковага камітэту Савецкага раёну.
14 красавіка стане вядома, якую меру стрыманьня абярэ сьледства - падпіска пра нявыезд ці арышт.
Аналагічная справа заведзена супраць маладзёвага лідэра Мікіты Сасіма ў Баранавічах.