Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рэпрэсіі супраць актывістаў апазыцыі не спыняюцца
11:02, 14/04/2006

Студэнтаў, выключаюць з вучобы, нягледзячы на абяцаньні міністра адукацыі Аляксандра Радзькова пакінуць усіх затрыманых навучэнцаў у часе выбарчай кампаніі у навучальных установах. Працягваюцца звальненьні, суды і аршыты ўдзельнікаў вулічных акцый, паведамляе “Радыё Свабода”.

Студэнты зьвяртаюцца ў грамадзкі камітэт падтрымкі рэпрэсаваных. Кожны распавядае сваю гісторыю. Згодна з загадам адміністрацый навучальных установаў, большасьць студэнтаў выключылі з вучобы з фармулёўкай “за сыстэматычныя пропускі заняткаў”. Пад кола рэпрэсій трапілі студэнты як дзяржаўных, так і недзяржаўных установаў. Марыю Сьвянціцкую выключылі з Акадэміі ўнутраных справаў, а Тамару Рудзько з Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцкай дзейнасьці.

Працу ў сталічных унівэрсытэтах страцілі каля дзесятка выкладчыкаў. Некалькі студэнтаў ВНУ распавялі, што іх выклікалі ў дэканат і пагражалі праблемамі ў часе сэсіі. Студэнты, якія вучацца на апошнім курсе, паўсталі перад праблемай разьмеркаваньня. Менчукам пагражаюць накіраваньнем у Чарнобыльскую зону. Натальля Лініцкая вучыцца на пятым курсе гістфака БДУ. Яна была затрыманая ў часе ліквідацыі намётавага лягеру і адседзела 10 сутак арышту. Натальля паведаміла, што ў дэканаце ёй казалі аб тым, што цяпер яна не атрымае разьмеркаваньня на працу ў менскую школу, а паедзе ў сельскую мясцовасьць.

Калі некаторых студэнтаў пакуль не адлічылі з вучобы, то ўжо звольнілі з працы, дзе яны працавалі пасьля заняткаў. Сяргея Карбановіча пасьля таго, як ён выйшаў з турмы на Акрэсьціна, прымусілі напісаць заяву на звальненьне “па ўласнаму жаданьню”. Ён працаваў бармэнам ў рэстарацыі “Журавінка”.

Супрацоўнікі міліцыі шукаюць затрыманых 2 сакавіка актывістаў штабу Аляксандра Казуліна. Гэта тычыцца тых, якіх судзілі завочна, бо яны ў той час адбывалі арышты за ўдзел у іншых акцыях апазыцыі. Супраць Мікіты Сасіма і Міхася Панкова распачалі крымінальныя справы за ўхіленьне ад службы ў войску. Распачата больш за дзесятак крымінальных справаў супраць актывістаў моладзевых арганізацый. Супрацоўнікі КДБ вядуць допыты і чыняць ператрусы ў Жодзіне, Баранавічах, Менску, Магілёве, Бабруйску і ў іншых рэгіёнах. Нягледзячы на ўсё гэта, моладзь даволі актыўна ўдзельнічае ў вулічных вясновых акцыях.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: