Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Андрэй Саньнікаў: Цалкам верагодна, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй 17:12, 14/04/2006
Як камэнтуюць у Менску інфармацыю тыднёвіка “Jane’s Defense Weekly” пра магчымасьць паставак Беларусьсю ў Іран закупленых у Расеі ракетных комплексаў? Міжнародны каардынатар Хартыі’97, былы намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Андрэй Саньнікаў зважае, што “Jane’s” — вельмі аўтарытэтнае выданьне ў справах гандлю зброяй. І ставіцца да гэтай інфармацыі трэба сур’ёзна.
“Што тычыцца таго, чаму ідуць на такія дзеяньні, якія не адпавядаюць міжнародным дамоўленасьцям, таму што гэта аднолькавыя рэжымы — і гэта відавочна, што аднолькавыя рэжымы гуртуюцца, і менавіта яны ствараюць небясьпеку… І тое, што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй, таму што Расея ўдзельнічае ў гэтых дамоўленасьцях, а Беларусь не ва ўсіх. Гэта цалкам верагодна, што вось такія схемы могуць быць апрацаваныя з дапамогай Беларусі, каб Расея і праз такія магчымасьці ўплывала на тыя ці іншыя працэсы ў сьвеце”, -- заявіў Саньнікаў “Радыё Свабода”..