Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканскія экспэрты: Беларусь можа прадаць Ірану ракеты С-300
16:18, 14/04/2006

Уплывовы аналітычны тыднёвік Jane`s Defense Weekly сёньня апублікаваў артыкул пра магчымыя транзытныя пастаўкі расейскай ракетнай зброі праз Беларусь у Іран. Падазрэньні аналітыкаў часопіса факусуюцца на нядаўняй дамове аб продажы Беларусі расейскіх комплексаў сэрыі С-300, якія як мяркуюць аналітыкі, і могуць неўзабаве трапіць у Іран, паведамляе «Радыё Свабода».

Аналіз часопісу Jane`s Defense Weekly грунтуецца перш за ўсё на зьвестках выведкі і інфармацыі з надзейных крыніц. Яны сьведчаць, што Беларусь верагодна рыхтуецца да рээкспарту расейскіх вайсковых тэхналёгіяў у Іран.

Часопіс бярэ пад увагу тое, што раней Беларусь і Ўкраіна былі заўважаныя ў тайных пастаўках зброі і тэхналёгій падвойнага прызначэньня ў краіны-ізгоі, напрыклад, пасьля Аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне быў выкрыты скандальны факт продажу расейскіх ракет у Кітай і Іран атачэньнем былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы.

Як піша часопіс, Беларусь з пачатку 2005 году вяла інтэнсіўныя перамовы з Расеяй аб пакупцы апошняй, найбольш удасканаленай вэрсіі супрацьракетных комплексаў С-330 SP. Паводле інфармаваных крыніцаў, на якія спасылаецца амэрыканскі тыднёвік, кантракт на пастаўку пэўнай колькасьці такіх комплексаў быў падпісаны летам мінулага году, а ягоная рэалізацыя была заплянаваная на канец мінулага – пачатак гэтага году.

Вайсковыя аналітыкі аднак перакананыя, што Беларусь ня мае пільнай неабходнасьці ў такіх комплексах. Нягледзячы на рост міжнароднага ціску на Лукашэнку пасьля ягонай сумнеўнай перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сакавіка, ніхто ў сьвеце не разглядае патэнцыйнай магчымасьці атакаваць апошняга дыктатара Эўропы зь неба.

Часопіс далей згадвае пра студзеньскі візыт у Менск дэлегацыі высокапастаўленых іранскіх палітыкаў і вайскоўцаў. Паводле крыніцаў выданьня, пад час гэтага візыту абмяркоўвалася пастаўка зь Беларусі расейскіх супрацьпаветраных комплексаў С-330 SP, якія патрэбныя Ірану, каб абараніцца ад патэнцыйных удараў ЗША і Ізраіля.

Апошнім часам адносіны Ірану з Захадам рэзка абвастрыліся з-за ягонай спрэчнай ядзернай праграмы. Ракетныя комплексы патрэбныя Ірану, каб абараніць сетку сваіх падземных камунікацыяў і ядзерных лябараторыяў.

З другога боку Расеі, якая застаецца галоўным пастаўшчыком ядзерных тэхналёгіяў у Іран, і з-за гэтага мае шмат клопату ў перамовах з Захадам, выгадней прадаваць Ірану ракетныя комплексы не наўпрост, а праз ізаляваны беларускі рэжым, – піша Jane`s Defense Weekly. Бо Беларусь і так мае рэпутацыю пастаўніка зброі краінам, у дачыненьні якіх дзейнічаюць міжнародныя эмбарга.

Амэрыканскія аналітыкі пішуць, што любая прыкмета вельмі рызыкоўнага ракетнага кантракту Менску з Тэгеранам будзе пільна дасьледавацца з боку Захаду, а прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін патрапіць пад моцны міжнародны ціск з патрабаваньнем заблякаваць пастаўкі ракетных комплексаў у Беларусь.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: