Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску прайшлі два пікеты за вызваленьне Аляксандра Казуліна
21:44, 16/04/2006

15 красавіка ў Менску адбыліся пікеты на знак салідарнасьці з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным. Былога рэктара БДУ трымаюць пад вартай у Жодзінскім сьледчым ізалятары. Аляксандра Казуліна абвінавачваюць у злосным хуліганстве паводле падзеяў 2 сакавіка і ў арганізацыі масавага шэсьця 25 сакавіка, якое было жорстка разагнанае уладамі.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, сябры штабу атрымалі дазвол на правядзеньне пікетаў у абарону Аляксандра Казуліна ад 11-й гадзіны раніцы да 6-й вечара ў даволі бязлюдных месцах. У суботу ў сталіцы адбыліся два пікеты. Адзін у лесапарку імя 50-годдзя БССР, другі – у парку “Дружбы народаў” ля плошчы Бангалор. Удзельнікі акцыяў трымалі расьцяжкі: “Свабоду Аляксандру Казуліну!”.

“Мы ладзім пікет, каб падтрымаць былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, якога беспадстаўна затрымалі пад час акцыі. Акрамя таго, мы стаім дзеля таго, каб людзі падтрымалі ўсіх тых, каго затрымлівалі, зьбівалі ў часе апазыцыйных акцый. Мы стаім, каб падтрымаць усіх палітвязьняў, якія знаходзяцца па той бок волі”, -- заявіў “Радыё Свабода” адзін з удзельнікаў пікету ў парку “Дружбы народаў”.

Падчас пікету ішоў дождж, было халодна, але пікетоўцы казалі:

“Гэта няважна, што нам халодна. Мы змагаемся за свабоду Аляксандра Казуліна. Мы лічым, што яго незаконна затрымалі. Мы б тут стаялі нават, калі б быў сьнег, ці град, таму што наш лідэр у вязьніцы. Мы будзем стаяць, пакуль яго не адпусьцяць. Калі ўлады ня будуць адпускаць яго доўгі пэрыяд, то пашкадуюць аб гэтым, бо мы будзем рабіць адпаведныя крокі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: