Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве на Вялікдзень згадалі пацярпелых рэжыму 15:53, 17/04/2006
16 красавіка, у Дзень беларускай салідарнасьці, які гэтым разам супаў з адным самых найвялікшых сьвятаў каталікоў – Уваскрашэньне Хрыстова, актывісты “Зубру” з Магілёўшчыны замовілі імшу ў Касьцёле сьвятога Станіслава. У велічным храме Магілёва маладыя людзі разам зь іншымі прыхаджанамі падчас сьвяточнага набажэнства згадвалі зьніклых вядомых беларускіх грамадзкіх дзеячаў, людзей, што пацярпелі ад шматлікіх рэпрэсіяў рэжыму, маліліся за будучыню сваёй краіны, паведамляе zubr-mogilev.org.