Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кіраўніка віцебскага штабу Мілінкевіча судзяць за перадвыбарчую агітацыю 10:20, 17/04/2006
Паўтара месяца таму, 28 лютага, загадчыца ідэалагічнага аддзелу Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску склала пратакол на Хрыстафора Жаляпава, які нібыта незаконна устанавіў агітацыйны стэнд у цэнтры гораду. 14 красавіка гэта дакумент стаў прадметам судовай справы ў Чыгуначным райсудзе.
К паведамляе “Радыё Свабода”, упершыню падчас апошняй выбарчай кампаніі віцебскія чыноўнікі скарысталіся правам на складанне адміністрацыйных пратаколаў у адпаведнасці з 234-м артыкулам адміністрацыйнага заканадаўства: загадчыца ідэалагічнага аддзелу Чыгуначнага райвыканкаму Вольга Левіна абвінаваціла Хрыстафора Жаляпава, кіраўніка выбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча, у незаконнай агітацыі за кандыдата.
Прэтэнзіі спадарыні Левінай грунтаваліся на тым, што Хрыстафор Жаляпаў паставіў агітацыйны стэнд каля дому №28 па вуліцы Леніна, а гэтае месца не было вызначанае райвыканкамам для агітацыі.
Суддзя Людміла Лакеенкава далучыла да справы тлумачэнні кіраўнікоў ЦВК і Віцебскай гарадской выбарчай камісіі пра тое, што агітацыя можа праводзіцца ў любым месцы, калі на гэта няма адмысловае забароны, і вярнула пратакол у Чыгуначны райвыканкам на дапрацоўку.
Паводле спадара Жаляпава, далейшае развіццё падзеяў можа выглядаць гэтак:
“Дзейнасць кіраўніка ідэалагічнага аддзелу Чыгуначнага раёну была скіраваная на тое, каб перашкодзіць нашай агітацыйнай кампаніі за Мілінкевіча. Звярніце увагу: справу дагэтуль не спынілі.
Суд даў зразумець, што проста пратакол быў складзены непісьменна, і мяне яшчэ можна прыцягнуць да адказнасці, склаўшы іншы пратакол. А можна усё скасаваць — вырашыць, што выбары ужо прайшлі, і выбралі таго, каго было трэба, і цяпер ужо можна не турбавацца!”